BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былы міністр замежных спраў выкупіў невядомыя лісты Агінскіх

30.10.2015
Былы міністр замежных спраў выкупіў невядомыя лісты Агінскіх
Фота: Радыё Свабода
Былы міністр, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Пётр Краўчанка прэзентаваў невядомыя раней дакументы прадстаўнікоў роду Агінскіх, уключна з лістамі Міхала Клеафаса Агінскага.

У кулуарах Пётр Краўчанка апавёў, што артэфакты былі набытыя на міжнародных аўкцыёнах і папоўнілі ягоную асабістую калекцыю, дзе ўжо ёсць карціны, кнігі ды іншыя рарытэты, зьвязаныя з Агінскімі. Кошт архіўных знаходак спадар Краўчанка не раскрывае, але кажа, што кожная рэч мае сваю цану: нешта пашчасціла набыць за пару сотняў даляраў, а за нешта давялося раскашэліцца на тысячы. Захоўвацца ўнікальныя экспанаты будуць у "хатнім музеі" ў яго доме ў Раўбічах.

Сваю прывязанасць да сямейства Агінскіх і аднаго з самых яскравых яго прадстаўнікоў — Міхала Клеафаса Агінскага — дыпламат тлумачыць сілай уражання, якое зрабіў на яго паланэз ля-мінор яшчэ ў раннім дзяцінстве, піша "Радыё Свабода"

Краўчанка непасрэдна спрычыніўся да вызначэння дакладнага месца, дзе Міхал Клеафас Агінскі правёў апошнія 10 гадоў жыцця ў Фларэнцыі — туды ён ад’ехаў са свайго маёнтка ў Залессі. Неўзабаве там усталявалі мемарыяльную дошку на беларускай і італьянскай мовах працы скульптара Валяр’яна Янушкевіча. Спадар Краўчанка таксама сцвярджае, што быў першым беларусам, які трымаў у руках пасведчанне аб смерці Агінскага. Але нашмат прыемней мець справу з прыжыццёвымі дакументамі, напісанымі прыгожым, упэўненым почыркам Міхала Клеафаса.

Апошнімі набыткамі Пятра Краўчанкі сталі чатыры лісты, якія тычацца кіравання маёнткам Баля Коўнацкая. Аўтарства двух з іх належаць Агінскаму. Калекцыянер падкрэслівае ўнікальнасць набытку, бо знайсці штосьці звязанае з Агінскімі на еўрапейскіх аўкцыёнах — вялікая ўдача. 

Прэзентацыя невядомых лістоў і дакументаў роду Агінскіх прайшла ў сталічным Доме дружбы пад акампанемэнт твораў славутага кампазітара. Ансамбль "Вытокі" пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова прадставіў фрагменты юбілейнай праграмы, музычную эстафету падхапіў інструментальны ансамбль Маладзечанскага дзяржаўнага каледжу імя Агінскага, якім кіруе блізкі сябра Пятра Краўчанкі Рыгор Сарока.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео