BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы атрымалі $100 000 за распрацоўку персанальнага сканера зубоў

30.10.2015
Беларусы атрымалі $100 000 за распрацоўку персанальнага сканера зубоў
Фота: Facebook Dimitri Marroza
Распрацоўка беларусаў — партатыўны зубны сканер Toothscan — атрымала Гран-пры і прыз у 100 тысяч даляраў на конкурсе інавацыйных стартапаў у рамках Wolves Summit у Варшаве.

Праект стартапа Tesla Studios дазваляе выяўляць праблемы з зубамі на ранняй стадыі, каб мінімізаваць выдаткі на стаматолага. Вонкава гаджэт выглядае як звычайная зубная шчотка. Вы праводзіце ёю ўздоўж зубоў, яна скануе паверхню і перадае атрыманыя дадзеныя на спецыяльную праграму для смартфонаў.

Там вы бачыце існуючыя праблемы, а таксама магчымае рашэнне для іх ліквідацыі. Часта праблему можна выявіць на ранняй стадыі і істотна зэканоміць на паходзе да лекара.

Toothscan — толькі адзін з праектаў беларусаў, паведамляе "Наша Ніва". У іх ліку пальчатка T-Glove, а таксама касцюм T-Suit, які можна інтэграваць з існуючымі акулярамі віртуальнай рэальнасці.

Дзмітрый Марозаў - кіраўнік стартапа, Сяргей Хурс адказвае за тэхнічны бок. Таксама ў камандзе Tesla Studios Ігар Бутурля (галоўны дызайнер) і Дзяніс Дыбскі, які адказвае за маркетынг.

На конкурсе ў Польшчы беларусы, якія базуюцца ў Лондане, абышлі такія праекты, як сістэма электроннай бяспекі Elephant Door, сэрвіс для распазнання мовы Speechmatics, праграма для фарміравання плэйліста з усіх радыёстанцый свету Recast. У конкурсе ўдзельнічала каля 300 стартапаў.

Толькі на мінулым тыдні беларус Юрый Бірчанка са сваім стартапам NWave стаў пераможцам прэстыжнага брытанскага конкурсу ідэй у сферы інтэрнэту рэчаў The BIG Awards.
 


 


 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео