BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі WiFi у аўтобусах і маршрутках апынуўся па-за законам

29.10.2015
У Беларусі WiFi у аўтобусах і маршрутках апынуўся па-за законам
Звычайная для Еўропы паслуга ў Беларусі аказваецца незаконнай. Наглядны орган за электрасувяззю БелДІЭ нечакана выступіў з заявай, што па ўсталёўваць WiFi можна толькі ў памяшканнях.

У беларускіх маршрутках і аўтобусах масава пачынае з'яўляцца. Але звычайная для Еўропы паслуга ў Беларусі аказваецца незаконнай. Наглядны орган за электрасувяззю БелДІЭ нечакана выступае з заявай, што па законе ўсталёўваць WiFi можна толькі ў памяшканнях, у іншых выпадках патрэбны дазвол, па які да іх ніхто не звяртаўся. І гэта адміністрацыйнае парушэнне.

"У адпаведнасці з пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 1 ліпеня 2013 г № 9, на ўстаноўку пунктаў доступу WiFi па-за будынкамі і збудаваннямі або пры выкарыстанні антэн, якія ўсталёўваюцца па-за будынкамі і збудаваннямі, патрабуецца атрыманне дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру", — тлумачыць Еўрарадыё Аляксей Івашын, начальнік аддзела знешніх сувязяў Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі.

Атрымліваецца, што ўсе таксі і аўтобусы з WiFi парушаюць закон. І нават вы, раздаючы інтэрнэт з тэлефона, робіцеся парушальнікам, як толькі выходзіце з дома або офіса.

У Брэсце інтэрнэт у маршрутках адключылі адразу, у Мінску — пакуль не. У БелДІЭ супакойваюць: прыцягваць да адказнасці пакуль нікога не будуць:

"Калі папераджальна-тлумачальная праца не будзе мець выніку і арганізацыі не ліквідуюць парушэнні, то тады яны будуць несці адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам".

Навошта ж для ўстаноўкі звычайнага пункту доступу, як у кватэры, патрэбны дазвол цэлай дзяржаўнай інспекцыі і Міністэрства абароны?

"Паласа радыёчастот 2400-2483,5 Мгц, у якой працуюць пункты доступу WiFi, з'яўляецца паласой сумеснага выкарыстання радыёэлектроннымі сродкамі ўсіх прызначэнняў. Гэта значыць, дадзеная паласа радыёчастот выкарыстоўваецца радыёэлектроннымі сродкамі як грамадзянскага, так і спецыяльнага прызначэння. Таму дадзенае ўзгадненне неабходнае для праверкі магчымасці іх сумеснай працы".

Аўтаперавозчыкі кажуць аб недасканаласці заканадаўства.

"Частата 2400-2483,5 Мгц ва ўсім свеце не ліцэнзуецца, і нават у Беларусі на яе не патрэбная ліцэнзія ўнутры памяшканняў. Інтэрнэт у аўтобусах і маршрутках з'явіўся ўжо гадоў пяць таму, а законы не ідуць у нагу з часам. Тым, хто піша законы, трэба думаць, што будзе заўтра", — кажа прадстаўнік аднаго з перавозчыкаў.

Ужо нават авіякампаніі падумваюць аб тым, каб дазволіць падчас палёту карыстацца бесправадным інтэрнэтам. Тысячы пасажыраў таксі, маршрутак і аўтобусаў падключаюцца да інтэрнэту праз WiFi. 

Інтэрнэт ёсць і ў аўтобусах дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", там таксама непрыемна здзіўленыя. Але нічога адключаць не будуць!

"Цяпер плануем звяртацца па дазвол. Напісалі афіцыйны ліст, каб даведацца працэдуру", — распавядаюць у адміністрацыі аўтавакзала, чые аўтобусы ўжо паўгода як ездзяць з бесправадным інтэрнэтам.

Зразумела, што калі прымалі закон, яшчэ не было сучасных смартфонаў. А сёння кожны тэлефон — гэта кропка доступу, а яго ўладальнік, атрымліваецца, аператар!

Кіроўца таксі, які арандуе абсталяванне ў мабільнага аператара — невялікі 3G мадэм, які можа раздаваць WiFi, — таксама як аператар павінен пайсці з гэтым мадэмам, заплаціць грошы і чакаць месяц, каб атрымаць дазвол.

У РУП "БелДІЭ" Еўрарадыё кажуць, што "падрыхтавалі прапановы ў Дзяржаўную камісію па радыёчастотах і Міністэрства сувязі па спрашчэнні працэдуры выкарыстання пунктаў доступу WiFi унутры транспартных сродкаў".

Гэтыя змены павінныя з'явіцца ў пачатку наступнага года, кажуць у інспекцыі. Пакуль таксі і маршруткі альбо адключаць інтэрнэт, альбо далей будуць ездзіць парушальнікамі, альбо паспрабуюць звярнуцца ў інспекцыю і атрымліваць дазвол. За ўвесь час дзеяння закона для стацыянарных вулічных пунктаў WiFi інспекцыя выдала больш за 100 дазволаў для 10 аператараў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео