BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікае беларусаў на акцыю памяці

29.10.2015
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікае беларусаў на акцыю памяці
Личности
svaboda.org
Акцыя адбудзецца каля будынка КДБ у Мінску 29 кастрычніка а 18:30. Мэта акцыі - нагадаць пра злачынствы сталінізму супраць беларускага народа і спыніць новыя катаванні.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

«29 кастрычніка на праспекце Незалежнасці каля будынка КДБ у Менску а 18:30 пачнецца акцыя «Ланцуг памяцi», - нагадаў палітык. - Мэта акцыі - нагадаць пра злачынствы сталінізму супраць беларускага народа і спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКВД. Вельмі важна шанаваць памяць ахвяр рэпрэсій. Але, калі мы будзем баяцца нават прыйсці са свечкамі да месцаў, дзе іх катавалі і асуджалі, то будуць з'яўляцца новыя пахаванні».

Мікалай Статкевіч звярнуўся да чытачоў з просьбай браць з сабой толькі свечкі або лампадкі.

«Не бярыце з сабой ніякіх сцягоў ці плакатаў. Прыносьце толькі свечкі або лампадкі. Калі не маеце іх, то на месцы што-небудзь прыдумаем. У прадстаўленні цывілізаваных краін, з якімі так стараецца дамовіцца Лукашэнка, чапаць чалавека са свечкай - поўнае дзікунства. Не дазволім з'явіцца новым ахвярам і новым катам», - напісаў ён.

Пра свой удзел у акцыі таксама заявілі іншыя вядомыя беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы.

Нагадаем, 78 гадоў таму былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры. Прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску ў будынку НКУС. Сярод забітых былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты - Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Коваль, Валерый Маракоў, Васіль Сташэўскі, Міхаіл Камыш і многія іншыя. Усяго ў тую ноч былі расстраляныя, паводле звестках гісторыкаў, больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Месцы іх пахаванняў дагэтуль не вядомыя.

Загад аб расстрэле «ворагаў народа» паступіў з Масквы, ён быў падпісаны Сталіным і Молатавым і ўключаў спіс з 103 імёнаў. У Мінску яго дапоўнілі яшчэ некалькімі дзесяткамі чалавек.

У найноўшай гісторыі немагчыма знайсці прыкладаў такога масавага знішчэння літаратараў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео