BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Арлоў пра тры прычыны нервовай рэакцыі ўлады на Святлану Алексіевіч

25.10.2015
Уладзімір Арлоў пра тры прычыны нервовай рэакцыі ўлады на Святлану Алексіевіч
Пісьменнік спадзяецца, што Лукашэнку і чыноўнікам хопіць розуму не рабіць варожыя крокі ў бок пісьменніцы Алексіевіч.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў у каментары "Радыё Свабода" пералічыў прычыны нервовага стаўлення Аляксандра Лукашэнкі да Святланы Алексіевіч:

«Я лічу, што такая нэрвовая рэакцыя ўладаў на атрыманьне Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі выклікана некалькімі чыннікамі.

Па-першае, насуперак неаднаразовым заявам Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што нашыя пісьменнікі нічога не вартыя — маўляў, другую „Вайну і мір“ не напісалі — высвятляецца, што беларускія літаратары могуць дасягнуць вельмі высокага ўзроўню.

Па-другое, Святлана Алексіевіч належыць не да Саюзу пісьменнікаў Беларусі, якім кіруе генерал Чаргінец, а да незалежнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў — арганізацыі, якая лічыцца ўладамі выразна апазіцыйнай.

Па-трэцяе, Святлана Алексіевіч ніколі не хавала сваіх дэмакратычных поглядаў. Зразумела, што Нобелеўская прэмія ніякім чынам на яе перакананні не паўплывала, яна гаворыць пра тое, што не прымае цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі».

Уладзімір Арлоў выказаў спадзеў, што ва ўладаў хопіць розуму не рабіць варожыя крокі ў бок пісьменніцы Алексіевіч:

«Наадварот — цяпер момант, калі дзяржаўныя выдавецтвы павінны азадачыцца друкам яе твораў, чаго не было ўжо апошнюю чвэрць стагоддзя. Абавязкова павінны быць выдадзеныя пераклады яе твораў на беларускую мову — тым больш, што на іх ёсць вялікі попыт. Я таксама спадзяюся, што не будзе адмененае рашэнне пра вяртанне твораў Святланы Алексіевіч у школьную праграму. Улады павінны зразумець, што поспех Святланы — агульнанацыянальны, што прэмія атрыманая не толькі ёй, але і ўсёй нашай краінай, што беларускі Нобель павышае аўтарытэт усёй Беларусі. Пакуль жа сваімі заявамі прэзідэнт дэманструе неразуменні такіх элемэнтарных рэчаў».

Нагадаем, 24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка рэзка выказаўся пра Святлану Алексіевіч. Пісьменніца адказала яму праз інтэрв'ю расійскай радыёстанцыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео