BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шэсце на Дзяды пройдзе 1 лістапада

21.10.2015
Шэсце на Дзяды пройдзе 1 лістапада
Фота: "Еўрарадыё"
Заяўкі на правядзенне шэсця па горадзе і мітынгу ва ўрочышчы Курапаты падалі адпаведна ў Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканаўчыя камітэты прадстаўнікі партыі КХП-БНФ «Адраджэнне».

Намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі сказаў "Радыё Свабода", што паводле заканадаўства да таго моманту, як дадзены дазвол, не можа абвяшчацца месца збору і маршрут шэсця.

«Акцыя будзе 1 лістапада і пройдзе ў традыцыйным фармаце», - сказаў Юрась Беленькі і дадаў, што яго запрасілі ў Мінгарвыканкам 26 кастрычніка - меркавана, каб агучыць рашэнне што да дазволу акцыі.

Летась Юрасю Беленькаму прысудзілі тры штрафы за шэсце па горадзе і мітынг у Курапатах, а таксама за акцыю «Дзяды» ў Лошыцы. Фармальна яго судзілі за парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах. Паводле абвінаваўцаў, КХП-БНФ не заключыла дамову аб забеспячэньні парадку падчас шэсця і не аплаціла адпаведныя паслугі міліцыі і медычнай службы.

Дзяды - гэта восеньскія дні памінання продкаў. У гэты час у большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбрацца і памянуць дзядоў, бацькоў, добрых людзей. Шмат дзе застаўся старадаўні чын супольнага абеду на магіле. У іншых месцах людзі проста прыносяць трохі ежы на магілы.

У Мінску ж у гэты дзень традыцыйна адбываецца велічная маніфестацыя з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі да Курапатаў - месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Ад 1991 да 1996 года гэтае свята было дзяржаўным, прызначаным на 2 лістапада.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео