BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Яшчэ адзін кадэт упрыгожыў сябе гербам "Пагоня", каб падтрымаць хлопцаў з Ястрамбельскай школы

20.10.2015
Яшчэ адзін кадэт упрыгожыў сябе гербам "Пагоня", каб падтрымаць хлопцаў з Ястрамбельскай школы
instagram.com
Кадэт з Брэста зрабіў здымак з "Пагоняй" і выклаў яго ў знак салідарнасці ў сацыяльную сетку.

Хлопец падтрымаў навучэнцаў Ястрамбельскай школы-інтэрнату, якім пагражала адлічэнне за майкі з "Пагоняй". 

У сваім "Інстаграме" ён паставіў тэгі #пагоняпобач, #прывітаннезбрэста, #язабеларусь, #кадэт, паведамляе charter97.org.

Кадэт таксама напісаў "Прывітанне Баранавічам з Брэста".

Нагадаем, скандал разгарэўся 16 кастрычніка, калі ў інтэрнэце з'явілася фота чатырох кадэтаў Ястрамбельскай школы-інтэрнату пад Баранавічамі, якія дэманстравалі майкі з "Пагоняй" пад форменным адзеннем.

Здымак размясцілі ў супольнасці "Мая краіна Беларусь" у сацсетцы "Вконтакте". Аўтар падпісаў фатаграфію: "Прывітанне з Баранавічаў".

Пазней у сетцы з'явілася інфармацыя аб тым, што адзін з кадэтаў адлічаны, а ў дачыненні да астатніх будуць таксама прынятыя захады. Інтэрнэт-супольнасць выказала салідарнасць з навучэнцамі. На сайце change.org з'явілася петыцыя з патрабаваннем "не дапусціць адлічэння кадэтаў Ястрамбельскай школы-інтэрната".

Акрамя таго некамерцыйная арганізацыя "Арт Сядзіба" пачала ў сацыяльных сетках кампанію #пагоняпобач, удзельнікам якой прапанавалі выкладваць свае фатаграфіі ў майках з "Пагоняй".

Пазней Міністэрства адукацыі Беларусі выступіла з заявай, што кадэты не будуць адлічаныя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео