BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кампанія Velcom запусціла відэапраект "1000 музеяў Беларусі" (відэа)

19.10.2015
Кампанія Velcom запусціла відэапраект "1000 музеяў Беларусі" (відэа)
Кампанія velcom выступіла ініцыятарам і генеральным партнёрам новага тэлевізійнага праекта «1000 музеяў Беларусі», які стартаваў у кастрычніку.

Двойчы на тыдзень у ранішнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выходзяць сюжэты, прысвечаныя самым цікавым і незвычайным музеям краіны. Яны таксама даступныя для прагляду ў спецыяльным раздзеле на афіцыйным канале velcom у YouTube.

Першыя выпускі праекта прысвечаны этнаграфічнаму комплексу "Млын" у Заслаўі, музею кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, музею народнай архітэктуры і побыту "Строчыцы" ў в. Азярцо. Дзякуючы праекту «1000 музеяў Беларусі», многія гледачы ўпершыню даведаліся пра Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ў Полацку і Музеі вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Да канца 2015 года яшчэ 20 сюжэтаў выйдуць у праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» па аўторках і чацвяргах.

"Мэта гэтага тэлепраекта - паказаць разнастайнасць і арыгінальнасць музеяў у розных кутках Беларусі, - распавядае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. - У адпаведнасці са стратэгіяй карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom мы ўдзяляем значную ўвагу праектам, звязаным з нацыянальнай культурай Беларусі. Мы рады ўнесці свой уклад у папулярызацыю беларускіх музеяў - важнай часткі нацыянальнага здабытку краіны".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео