BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння ў Мінску пройдзе вечарына памяці Змітра Сідаровіча

14.10.2015
Сёння ў Мінску пройдзе вечарына памяці Змітра Сідаровіча
Вядомаму беларускаму музыку, дзеячу нацыянальнага Адраджэння 2 кастрычніка споўнілася б 50 гадоў.

У вечарыне памяці возьмуць удзел барды Аляксей Галіч, Андрэй Мельнікаў, Аляксей Чумакоў, Зміцер Бартосік і іншыя выканаўцы і гурты.

Мерапрыемства пачнецца ў мінскай Галерэі Ў а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.

Зміцер Сідаровіч - вядомы беларускі музыка, дудар, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў і праектаў. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 года ў Мінску.

У трынаццацігадовым узросце пачаў пісаць песенныя тэксты. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасля паездкі на Падляшша.

У 1982-м заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплом па заканчэнні якога атрымлівае ў 1987 годзе. Потым - аспірантура і абарона дысертацыі. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

У 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт "Камэлот". Потым граў у гуртах "Гаспадары з-пад Вільні" (2000) і "Стары Ольса" (2002).

У 2008 годзе заснаваў капэлу "На таку", якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу. У апошні год жыцця займаўся адраджэннем беларускай застольнай музыкі.

Зміцер Сідаровіч быў не толькі вядомым музыкам, але займаўся і літаратурнай дзейнасцю. Выдаў кнігу вершаў "Тры жалуды", стаў укладальнікам даведніка "Вялікія музыкі 20 стагодздзя".

У апошнія гады Зміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Прадзюсар "Дзіцячага альбому. Том І" (2010) і "Дзіцячага альбому. Том ІІ" (2012), у якіх удзельнічалі яго сын Тамаш і сын спявачкі Таццяны Грыневіч Адась.

Да апошняга дня працаваў па спецыяльнасці вядучым інжынерам ЗАТ "Белпраектстальканструкцыя".

Памёр 17 траўня 2014 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео