BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце шукаюць месца для адмысловых графіці - цытат беларускіх класікаў

08.10.2015
У Брэсце шукаюць месца для адмысловых графіці - цытат беларускіх класікаў
racyja.com
У межах праекту "Вулічныя вершы" існуе магчымасць змясціць іх на сценах гарадскіх будынкаў.

Месцы для цытат выбітных беларускіх літаратараў шукаюць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч", паведамляе "Радыё Рацыя".

"У межах праекту "Вулічныя вершы" яны маюць магчымасць змясціць на сценах гарадскіх будынкаў некалькі сучасных графіці, – распавядае прадстаўніца арганізацыі Алена Каховіч.  Зараз ужо адна цытата намаляваная – гэта цытата Максім Багдановіч на Маякоўскага, 46. І яшчэ будуць 2 цытаты беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Зараз мы знаходзімся ў пошуку месцаў для іх размяшчэння. Таму, калі ў кагосьці ёсць прапановы – гэта павінна быць сцяна ў цэнтры горада, пажадана, каб яна выходзіла на вуліцу, будынак – у прыватнай уласнасці, то калі ласка пішыце на [email protected] і мы будзем вельмі рады прыйсці і проста намаляваць гэта для вас".

Як падкрэслівае Алена Каховіч, адна з мэтаў праекту "Вулічныя вершы" – гэта папулярызацыя беларускай мовы і культуры. Форму графіці падтрымалі ў межах конкурсу мясцовага паблік-арту.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео