BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На перадвыбарчай сустрэчы ў Салігорску Сямён Шапіра пагражаў міліцыяй і КДБ

07.10.2015
На перадвыбарчай сустрэчы ў Салігорску Сямён Шапіра пагражаў міліцыяй і КДБ
Сустрэча старшыні Мінскага аблвыканкама і даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі з салігорскімі выбаршчыкамі прайшла па загаддзя падрыхтаваным мясцовымі ўладамі сцэнары.

Тыя ж некалькі крытычна настроеных грамадзян, якія здолелі патрапіць да мікрафона і задаць свае пытанні, змаглі пачуць ад кіраўніка Мінаблвыканкаму адно толькі абразы ды пагрозы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пабачыць спадара Шапіру маглі ўсе жадаючыя. Інфармацыя аб прыездзе даверанай асобы з’явілася на сайце Салігорскага райвыканкаму больш чым за тыдзень. Цікава, што аб прыездзе ў сталіцу шахцёраў кандыдаткі Таццяны Караткевіч мясцовыя ўлады паведамілі ўсяго за некалькі гадзін.

Сустрэча з Сямёнам Шапіра праходзіла ў актавай зале гарадскога Палаца культуры, якая была запоўнена больш чым напалову. Зрэшты, па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, яўка выбарцаў на сустрэчу была забяспечана праз разнарадку, спушчаную на прадпрыемствы і ва ўстановы гораду.

Ад самага пачатку стала зразумела, што мясцовыя ўлады зрабілі высновы са скандальнай сустрэчы спадара Шапіры з выбарцамі ў суседнім Слуцку. Калі там даверанай асобе Аляксандра Лукашэнкі даводзілася літаральна ўпрошваць прысутных прыняць удзел у дыскусіі, дык у Салігорску да мікрафонаў выстройваліся чэргі. Большасць пытанняў былі, відавочна, загаддзя падрыхтаваныя ўладамі і не выклікалі ніякіх цяжкасцяў у выступоўцы.

Агулам трохгадзінная сустрэча больш паходзіла на прыём грамадзян старшыні Мінаблвыканкаму па асабістых пытаннях і мясцовых праблемах. Як нехта з прысутных трапна заўважыў, склалася ўражанне, што выбіраюць не прэзідэнта, а старшыню салігорскага райвыканкаму.

Некалькі вострых пытанняў, датычных ўшчыльнення, жыллёвага будаўніцтва, мясцовага самакіравання ды эканомікі пачуць Сямёну Шапіры ўсё ж давялося. Вось толькі рэакацыю даверанай асобы на іх адэкватнай назваць цяжка. Аўтарам такіх пытанняў давялося пачуць у свой бок абвінавачванні ў жаданні дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, зладзіць тут майдан і ледзь не вайну. Жанчынам, незадаволеным палітыкай дзяржавы ў сферы будаўніцтва жылля, спадар Шапіра ўвоглуе пачаў пагражаць міліцыяй, КДБ і адабраннем маёмасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео