BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Яшчэ адзін гістарычны будынак знясуць у Віцебску

04.10.2015
Яшчэ адзін гістарычны будынак знясуць у Віцебску
Фота: news.vitebsk.cc
Двухпавярховы цагляны будынак №25/4 па вуліцы Урыцкага хутчэй за ўсё з’яўляецца капліцай 1859 года, што належала віцебскаму памешчыку Сцяпану Восіпавічу Дуніну-Слепсцю.

Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе гэтага збудавання ў батанічным садзе. Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ужо абвясціў тэндар на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на знос коштам 22 мільёны рублёў. У дакументах закупкі ўказаны 1939 год пабудовы будынка, але, верагодна, гэта год перабудовы альбо рамонту.

Як навакольныя жыхары, так і супрацоўнікі батанічнага сада, з якімі ўдалося пагаварыць, ведаюць, што там была “ці то капліца, ці то царква”. Згодна кнігі “Странички изъ недавней старины города Витебска”, выдадзенай Мікалаем Нікіфароўскім у 1899 годзе, “богач-хлебосол” Сцяпан Восіпавіч Дунін-Слепсць, які валодаў садам пасля першага ўладальніка Івана Іванавіча Вярэб’ева, пабудаваў “в тиши сада” для сябе араторыюм, дзе “проводил молитвенные часы” (ст. 105).

Такім чынам, у Віцебску будзе знішчаны адзін з нямногіх ацалелых архітэктурных помнікаў XIX стагоддзя. На жаль, будынак не ўнесены ні ў якія ахоўныя спісы. Ён досыць даўно занядбаны і зарос плюшчом. Як быў храм “выстроен без всякой нужды” для расійскай імперскай адміністрацыі, так, пэўна, няма ў ім патрэбы і для сучаснай беларускай улады.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео