BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кангрэс даследчыкаў Беларусі вызначыў пераможцаў штогадовай прэміі

04.10.2015
Кангрэс даследчыкаў Беларусі вызначыў пераможцаў штогадовай прэміі
Акции / Фото
фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Узнагароджванне выбітных беларускіх даследчыкаў прайшло ўвечары 3 кастрычніка ў Палацы BLC у Коўна.

Яе вядучыя – філосаф, рэдактар “Архэ” Валер Булгакаў і тэолаг Ірына Дубянецкая нагадалі, что прэмія Кангрэсу мае на мэце адзначыць дасягненні ў гуманітарных і сацыяльных навуках на прцягу года,заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковай дзейнасці.

На пачатку цырымоніі ўдзельнікі Кангрэсу успомнілі хвілінай маўчання выдатнага беларускага навукоўца,сацыелага Уладзіміра Абушэнка,які зусім нядаўна сыйшоў ад нас. 

Потым вядучыя нагадалі, за што прысуджаецца ўзнагарода Кангрэсу.

Прэмія мае намінацыі: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі,  замежная манаграфія на беларускую тэматыку.

У 2015 годзе адбыліся пэўныя змены пры ўзнагароджанніі прэміяй. Так дадалася новая ганаровая прэмія для замежных даследчыкаў на беларускую тэматыку.Таксама ў гэтым годзе разглядаліся манаграфіі на англійскай альбо рускай мовах, апублікаваныя ў 2013-2014 гадах.

У выніку прэмію атрымала Анастасія Скеп’ян за кнігу «Князі Слуцкія», выдадзенную ў Мінску ў 2013 годзе. Яна была прызнана лепшай гістарычнай манаграфіяй.

Прэмію імя Зоры Кіпель за найлепшую манаграфію ў галіне гуманітарных навук атрымаў Мікалай Хаўстовіч за кнігу «Даследванніі і матэр’ялы: Літаратура Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў», выдадзеную ў 2014 годзе ў Варшаве.

Прэмію за найлепшую замежную кнігу атрымала прафесар з Гарварда Маргарыта Бальмасэда. Яна напісала манаграфію Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis.

Асобныя ўзнагароды атрымалі аўтары артыкулаў. Сярод іх Сяргей Токць, за гістарычны артыкул «Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода)»;  Маргарыта Аляшкевіч за артыкул у галіне гуманітарных навук «Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы»;  Аляксей Ластоўскі і Надзея Яфімава за артыкул у галіне сацыяльна-палітычных навук «Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці».

Нашы віншаванні пераможцам!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео