BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Баранавічах улады дазволілі пікет за свабодныя і дэмакратычныя выбары

30.09.2015
У Баранавічах улады дазволілі пікет за свабодныя і дэмакратычныя выбары
Грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў ліст з дазволам на акцыю за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Зм. Касцюкевіча.

У лісце паведамляецца, што мясцовая выканаўчая ўлада дае дазвол на правядзенне пікета 4 кастрычніка за свабодныя і дэмакратычныя выбары без прымусу і фальсіфікацыі.

– Напярэдадні датэрміновага галасавання мы хочам нагадаць грамадзянам, што згодна арт. 65 Канстытуцыі РБ выбары ў нас з’яўляюцца свабоднымі. Гэта значыць, што выбаршчык сам вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Практыка нашых выбараў падцвярджае, што ў нас прымушаюць рабочых, служачых, студэнтаў галасаваць датэрмінова. Таму мы жадаем праінфармаваць жыхароў горада Баранавічы, што ніхто не мае права прымушаць людзей галасаваць датэрмінова, бо такія дзеянні з’яўляюцца незаконнымі і супярэчаць асноўнаму закону краіны і Выбарчаму кодэксу, – пракаментаваў грамадскі актывіст Рыгор Грык.

Масавае мерапрыемства плануецца правесці ў дазволеным гарвыканкамам месцы, заяўлена, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Перад падачай заявы на правядзенне масавага мерапрыемства арганізатарамі была заключана дамова з установай “Баранавіцкая цэнтральная паліклініка” па медыцынскім абслугоўванні і дададзена ўласнае абавязацельства па самостойнай прыборцы тэрыторыі пасля пікету. Арганізатары намераны забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян падчас пікету ўласнымі сіламі, для гэтага з ліку пікетоўшчыкаў будзе створана група грамадзян у колькасці 3-х чалавек.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео