BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусi хочуць стварыць Нацыянальны ўніверсітэт з беларускай мовай навучання

27.09.2015
У Беларусi хочуць стварыць Нацыянальны ўніверсітэт з беларускай мовай навучання
У сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Мінску дадзены старт стварэнню новага ўніверсітэта.

26 верасня ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Мінску падчас сесіі Усебеларускага кангрэса за незалежнасць арганізаваны аргкамітэт Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання, паведамляе "Новы час".

У сесіі ўзялі ўдзел грамадска-палітычныя дзеячы Мечыслаў Грыб, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Віталь Рымашэўскі, Ірына Дубянецкая, Алег Трусаў, Уладзімір Колас, Міхаіл Пастухоў і Аляксей Марачкін, а таксама сябры Рады кангрэса.

У сваіх выступах эксперты Аляксандр Сядзяка (Таварыства беларускай школы), Павел Церашковіч (Балонскі камітэт) і Уладзімір Колас (Беларускі гуманітарны ліцэй) узнялі праблемы адукацыі на беларускай мове, Беларусі ў Балонскім працэсе і стварэння Нацыянальнага ўніверсітэту.

Найбольшыя спрэчкі разгарэліся, як і чакалася, наконт апошняга пытання. Падчас дыскусіі гучалі розныя думкі і перасцярогі адносна канцэпцыі і месца заснавання будучага ўніверсітэта. Так, Мечыслаў Грыб выказаў асцярожны аптымізм наконт адкрыцця ў сённяшняй Беларусі ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Аляксандр Мілінкевіч распавёў сітуацыю з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у Вільні (Літва), а таксама сваё бачанне і магчымыя дзеянні па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта. Аляксандр Казулін падзяліўся досведам дзейнасці Белдзяржуніверсітэта ў 1990-я гады, калі большая палова выкладчыкаў чытала дысцыпліны на беларускай мове. Алег Трусаў прадэманстраваў арыгіналы подпісаў грамадзян (55 тысяч) за адкрыццё Нацыянальнага ўніверсітэта, якія збіраліся ў 1996 і ў 2000-м гадах.

Напрыканцы паседжання быў створаны аргкамітэт Нацыянальнага ўніверсітэта пад сустаршынствам Алега Трусава, Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Коласа.

Наперадзе - падрыхтоўка статута і канцэпцыі новай ВНУ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео