BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хадановіч і Кустава заклікаюць беларусаў пайсці на выбары назіральнікамі

25.09.2015
Хадановіч і Кустава заклікаюць беларусаў пайсці на выбары назіральнікамі
spring96.org
Адпаведныя відэазвароты з'явіліся ў сеціве.

Відэаролікі з заклікамі стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзыдэнцкіх выбарах публікуе праваабарончы сайт spring96.org.

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч:

"Давайце гучна казаць — "крадзеж", гучна казаць — "няпраўда", гучна казаць — "злодзей"! Падманшчыку не павінна быць у нашых умовах занадта лёгка. Мы сваёй абыякавасцю ствараем такую лёгкасць. Зробім яго жыццё максімальна насычаным: хай ён чырванее, хай ён ёрзае, хай у яго вочкі бегаюць.

Кожны незалежны назіральнік — гэта такі кампетэнтны сведка, які ведае, што яму хлусяць. І той, хто хлусіць, таксама ведае, што побач стаіць чалавек, які ведае, што яму хлусяць».

Паэтка і журналістка Валярына Кустава:

"У сітуацыі выбараў мы ўсе тым ці іншым чынам заангажаваныя ў гульню выбараў. Таму лепей ведаць, што адбываецца, каб пазней зрабіць правільныя высновы, мець аргументы і факты, якія прадставіць грамадскасці, людзям, тым, хто гэтым займаецца, хто гэта аналізуе, робіць высновы і змяняе сытуацыю, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй».

Каб даведацца, як стаць грамадскім назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", трэба патэлефанаваць па нумары +375 17 394-63-11 або напісаць на адрас: [email protected] .

Таксама праваабаронцы прапануюць прайсці дыстанцыйны відэакурс па грамадскім назіранні за выбарамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео