BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

СЭТ запрашае на Багач у Вязынку

18.09.2015
СЭТ запрашае на Багач у Вязынку
Сёлета свята адбудзецца 27 верасня, у адзін дзень з Узвіжаннем.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы  ўжо трэці раз ладзяць Багач у Вязынцы.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму арганизатары просяць усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня. 

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты Рутвіца, Мярэжа, Горынь, Дайнава і Варган, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. 

Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі, а для дарослых запланаваныя тэматычныя лекцыі і майстар-класы. Напрыклад, можна будзе паслухаць лекцыю Змітра Скварчэўскага "Святы восеньскага раўнадзенства ў беларускім народным календары", пасля чаго ён правядзе майстар-клас па вырабе васковых свечак "Свяча на Багач". 

Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш. Пачатак свята ў 12.30.

Як даехаць: электрычка з Мінску едзе ў 11.30, прыбывае ў Вязынку ў 12.21. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.54. Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў: дарослыя - 20 тыс. бел. руб., студэнты - 15 тыс. бел. руб., дзеці - 10 тыс. бел. руб. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео