BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння ў Мінску пройдзе вечарына салідарнасці з Украінай "У вайны не дзіцячае аблiчча"

18.09.2015
Сёння ў Мінску пройдзе вечарына салідарнасці з Украінай "У вайны не дзіцячае аблiчча"
Падчас мерапрыемства будуць збіраць гуманітарную дапамогу для дзяцей з сем'яў параненых або загінулых у зоне АТА, вымушаных перасяленцаў, бежанцаў.

На вечары выступіць сямейны эстрадны гурт "Без секунднай стрэлкi", удзельнікам якога 7 - 11 гадоў. Таксама будзе арганізаваны невялікі кірмаш, дзе ўсе ахвотныя змогуць набыць за свой кошт сувенір хэнд-мэйд, і, тым самым унесці свой уклад у падтрымку ўкраінскіх дзяцей.
"Усіх гасцей, якія наведаюць наш вечар салідарнасці, пачастуем смачным гарбатай з печывам. Уся сабраная дапамога і сродкі будуць перададзеныя валанцёрам з суполкі "Гуманiтарны маршрут" Беларусь - АТА", - паведаміла Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" арганізатарка акцыі Юлія Сцяпанава.
Чым можна дапамагчы? Дзіцячым адзеннем, абуткам, сродкамі асабістай гігіены, падгузкамі, дзіцячым харчаваннем, канцылярскімі прыладамі (ручкі, алоўкі, сшыткі, альбомы для малявання, фарбы...), прысмакі, прадукты харчавання. Усе рэчы павінны быць чыстымі і цэлымі. Прадукты павінны быць належнай якасці, з прастаўленым тэрмінам прыдатнасці, яны не павінны хутка псавацца і патрабаваць спецыяльнага абсталявання для захоўвання. Можна прынесці хуткараспушчальнае дзіцячае харчаванне, кашы, макаронныя вырабы, сухое малако, фруктовыя, агароднінныя, мясныя пюрэ ў запаяных металічных слоічках, сокі ў кардонных скрынках, печыва, цукеркі.
Вечарына салідарнасці адбудзецца аб 18-ай гадзіне ў мінскай управе БНФ (Чарнышэўскага, 3а). 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео