BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На Адамаўскай сядзібе прайшла талака

18.09.2015
На Адамаўскай сядзібе прайшла талака
Фота: Юля Кот і Анжэліка Гайцюкевіч
У Вялікіх Лётцах вакол сядзібы даследчыка Уладзіміра Адамава прыбралі смецце, правялі экскурсію і зладзілі канцэрт.

12 верасня тут адбылося мерапрыемства, якое паяднала людзей вакол сядзібы даследчыка Уладзіміра Адамава, старога парка, які захаваўся побач, і дзяцей Вяліка-лятчанскага дома-інтэрната. Дзеля іх у вёску прыехаў з канцэртам гурт Vuraj.

Экскурсія па маляўнічых мясцінах у светлы суботні дзень з добрым гідам дырэктарам мясцовай школы-інтэрната Міхаілам Дукам — што можа быць лепш? Даведацца пра гісторыю месца ад першых яго жыхароў да апошніх актуальных падзеяў, пабачыць на свае вочы дрэвы, пасаджаныя сто год таму, завітаць на цудоўнае возера і берагавыя тэрасы, дзе батанік Адамаў вырошчваў экзатычныя для Беларусі расліны.

Батанічны сад Адамава стаў у пэўным сэнсе падмуркам сённяшняга віцебскага батанічнага сада. Рэшткі адамаўскіх пасадак захаваліся да нашых дзён у Вялікіх Лётцах. Тут можна пакаштаваць здзічэлых ігрушаў (на смак так сабе), патаптаць брукаваную дарогу (ці шмат вёсак зараз пахваліцца захаванай брукаванкай?), абняць дуб-волат.

Госці Вялікіх Лётцаў навялі парадак у “панскім” доме (як яго называюць тутэйшыя жыхары). Двухпавярховы будынак захоўвае веліч правінцыйнай шляхетнасці, але праз тое, што ім не карыстаюцца людзі ён можа прыйсці ў занядбанне.

Удзельнікі талакі прыбралі старыя кветкі, сухія дрэвы, абкасілі траву, парамантавалі шыбы. Быццам бы і нічога стаў выглядаць дамок, які чакае на новых гаспадароў. Надалі яму, так бы мовіць, “таварны выгляд”. На жаль пасля экскурсіі надвор’е пачало псавацца, таму паспелі зрабіць далёка не ўсё, што маглі б. Людзей было не стрымаць, некаторыя засталіся незадаволенымі, што працы не так шмат, хацелася рабіць і рабіць, ствараць гісторыю цудоўнага месца сваімі рукамі.

Пасля невялікай кавапаўзы для гасцей, разагрэтых стваральнай прадуктыўнай працай, адбылася фальклёрна-касмічная дзея, якую стварыў гурт Vuraj. Хлопцы адмовіліся ад удзелу у Днях горада ў Мінску і адмыслова прыехалі ў Лётцы. Пры дапамозе барабанаў, баяна, дудак і беларускіх традыцыйных песняў яны канчаткова паглыбілі прысутных у Космас нашых вёсак. І ў іх атрымалася! У захапленні засталіся і мясцовыя дзеткі, і супрацоўнікі інтэрната, і госці з Віцебску.

Ад самага пачатку жыхары і супрацоўнікі вельмі цёпла паставіліся да ідэі мерапрыемства, зарганізаванага выпускнікамі курса “Interhistory”. А пасля падзеі выказалі жаданне, каб яна была неаднаразовай, а перарасла ў штогадовы “Адамаўскі фэст”. Чаму б не? 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео