BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхары вёскі Спорава папярэдзілі ўлады аб няўдзеле ў выбарах

15.09.2015
Жыхары вёскі Спорава папярэдзілі ўлады аб няўдзеле ў выбарах
Паводле жыхароў вёскі Спорава Бярозаўскага раёна, яны не вераць ні мясцовым, ні раённым, ні абласным і нават рэспубліканскім уладам.

Амаль год яны змагаюцца за вяртанне возера, здадзенага ў арэнду ў 2014 годзе. Апошняя інстанцыя – гэта Аляксандр Лукашэнка, і калі ён не вырашыць справу аб’ектыўна і па закону, спораўцы адмовяцца ад удзелу ў выбарах, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Канфлікт узнік пасля таго, як узяў у арэнду возера Спораўскае прадпрымальнік з Баранавіч Анатоль Заблоцкі. Пасля гэтага на возера вяскоўцам ні нагой, дзецям зімой на лёдзе таксама катацца нельга. Катэдж прадпрымальнік збудаваў з дазволу ўладаў на месцы археалагічнага помніка, які ахоўваецца дзяржавай. За свае грошы ён замовіў новую экспертызу, і з АН РБ прыйшло заключэнне, што стаянкі ў тым месцы няма, мажліва, вымыта вадой з возера. Быў разбураны помнік, які стаяў на магіле загінулых партызан, таму што замінаў будучай будоўлі кавярні каля гэтага месца. Зноў жа з дазволу ўладаў.

Па словах спараўчан, міліцыя, пракуратура, улады на баку Заблоцкага. На сходзе ён хваліўся, што ў яго высопастаўленыя сябры. Не звяртаюць праваахоўныя органы ўвагі на той факт, што пры ўдзеле ў конкурсе ў 2014 годзе Заблоцкі выкарыстаў дакументы, зробленыя ў 2011. З 300 чалавек, што ў 2011 годзе далі згоду на арэнду возера, за гэтыя гады памерла каля 30 чалавек.

У такой сітуацыі людзі не бачаць сэнсу ўдзельнічаць у выбарах, бо законы не працуюць і не абараняюць простых людзей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео