BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гісторыкі паказалі разнастайнасць жыцця старажытнай Гародні

13.09.2015
Гісторыкі паказалі разнастайнасць жыцця старажытнай Гародні
Фота "Радыё Рацыя"
Прастытуткі і крамы, крадзяжы ды крымінальнікі – гэта толькі невялічкі зрэз той Гародні, пра якую напісана ў выданні пад назвай “Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада”.

Аўтары прадставілі свой зборнік у невялічкім памяшканні арт-галерэі “Крыга”, паведамляе «Радыё Рацыя». Пра разнастайнасць артыкулаў, прадстаўленых у кнізе, распавядае яго рэдактар Алесь Смалянчук:

– Гэта ўжо сёмы том нашых даследаванняў, якія мы спрабуем увесь час папулярызаваць. Гісторыя, якую мы прапануем, – гэта сацыяльная гісторыя Гародні. У цэнтры ўвагі – чалавек. Але для гарадзенцаў асабліва цікавымі будуць гісторыі крымінальнага свету Гародні XVI-XIX стст.

Арганізатар сустрэчы Эдвард Дмухоўскі:

– Галоўная мэта гэтай працы – зрабіць так, каб гэта было цікава звычайнаму гараджаніну. Даследаванні па гісторыі прастытуцыі, п’янства, бандытызму і хуліганства ў нашым горадзе – гэта вельмі блізкія і цікавыя тэмы для ўсіх.

Гісторык Алесь Краўцэвіч:

– Зроблена густоўнае выданне. Там якраз тыя выступоўцы, якія прадставілі свае даклады. Не ўсе прадставілі. І гэта для нас сігнал: мы паўстрымаемся ад запрашэння на наступную канферэнцыю тых людзей, якія абяцалі тэксты, прыехалі, выступілі, а тэксты не даслалі.

Канферэнцыі на тэму “Гарадзенскага соцыуму” збіраюць пад сваім дахам адмыслоўцаў па гісторыі з Беларусі і Польшчы, Літвы ды Украіны. Наступная сустрэча ў Гародні адбудзецца 7 лістапада.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео