BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"І пабіў князь Маскву" (Відэа)

08.09.2015
"І пабіў князь Маскву" (Відэа)
Восьмага верасня беларусы святкуюць Дзень вайсковай славы, згадваючы слаўную перамогу ў 1514 годзе літоўскага войска над атрадамі маскоўцаў пад Воршай.

Тады трывала вайна. Маскоўцы пасля месячнай аблогі захапілі Смаленск і пустошылі ўсходнія землі Вялікага княства Літоўскага. Бараніць родную зямлю вырушыў разам з рыцарамі-ліцвінамі і польскімі ваярамі вялікі гетман князь Канстанцін Астрожскі. Пераправіўшыся праз Дняпро недалёка ад Воршы, літоўскае войска ўжо раніцай 8-га верасня мусіла адбіваць атакі маскоўцаў, паведамляе "Белсат".

Князь Астрожскі ўзначальваў усе контратакі і сам з мячом у руках біўся, як просты воін. Апоўдні літоўскія вершнікі прытворным адступленнем завялі маскоўскую конніцу пад залп сваіх гармат. Потым з прыбярэжнага лесу выскачыў атрад рэзервовай конніцы, які атакаваў нападнікаў з Усходу. Цяжкая маскоўская конніца адступіла на гразкіх берагах ракі Крапіўна паміж Воршай і Дуброўнам, панёсшы вялікія страты ад нашмат меншага па памерах войска ВКЛ. Рака Крапіўна пасля бітвы стала легендарнай, бо сведкі падавалі, што вада ў ёй стала крывавай, а сама рака праз вялікую колькасць трупаў «запаволіла свой бег».

Бітва пад Воршай сталася адной з буйнейшых у Еўропе ў пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала Вялікаму княству Літоўскаму магчымасць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Мсціслаў і Крычаў. Пасля бітвы 4-гады трываў адносны супакой і маскоўцы па-за асобнымі малымі набегамі не адважваліся ўдзірацца ў ВКЛ. Бітву пад Воршаю летапісцы параўноўвалі з перамогаю антычнага вайскавода Сцыпіёна Афрыканскага з Рыму над славутым карфагенскім палкаводцам Ганібалам.

Князь Астрожскі быў адным з самых багатых людзей у Вялікім княстве, быўшы гаспадаром каля 100 местаў і мястэчак, 40 замкаў.

Адважны ваяр, рука якога не цуралася цяжкага мяча, слаўны пераможца, вялікі багацей і гаспадар на шматлікіх замках князь Астрожскі захаваў у сваім сэрцы шчырую сыноўскую любоў да Бацькаўшчыны, любячы зямлю сваіх продкаў, памятаючы пра хрысціянскі запавет: «Шануй свайго бацьку ды маці сваю».

З Днём беларускай вайсковай славы! Са святам, сябры!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео