BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шэсць пісьменнікаў Беларусі атрымалі Першую нацыянальную літаратурную прэмію ад дзяржавы

06.09.2015
Шэсць пісьменнікаў Беларусі атрымалі Першую нацыянальную літаратурную прэмію ад дзяржавы
На здымку: Дзяніс Марціновіч. Фота tut.by
Сярод іх - журналіст Дзяніс Марціновіч, аўтар кнігі "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча".

На Дні беларускага пісьменства ў Шчучыне былі названыя намінанты Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Прэмію атрымалі шэсць аўтараў, хаця конкурс быў аб'яўлены па сямі намінацыях: прэмію за "Дэбют" не атрымаў ніхто. Агулам на конкурс было заяўлена 45 работ, паведамляе БЕЛТА.

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, а таксама міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў і міністр культуры Барыс Святлоў.

У намінацыі "Лепшы твор паэзіі" ўладальніцай прэміі стала Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу "Сустрэча". Уладзімір Саламаха з кнігай "І няма шляху чужога" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы твор прозы". У галіне драматургі лепшым названы цыкл сцэнарыяў для перадач "Зваротны адлік" (АНТ) беларускага сцэнарыста, празаіка, кандыдата гістарычных навук Наталлі Голубевай.

За "Лепшы твор публіцыстыкі" прэмію атрымаў Міхаіл Шыманскі — аўтар кнігі нарысаў "Мы гэтай памяці верныя". У намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" прэміяй узнагароджаная Ганна Скаржынская-Савіцкая за кнігу казак "Надзейка-чарадзейка".

Таксама прэмію "Лепшы крытычны твор" атрымаў журналіст і крытык, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Марціновіч — аўтар кнігі "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео