BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці ёсць у "залатым цягніку" беларускія скарбы?

04.09.2015
Ці ёсць у "залатым цягніку" беларускія скарбы?
Фота: globallookpress.com
Золата з беларускіх сінагог, карціны з прыватных і музейных калекцый, старыя экзэмпляры кніг — усё гэта, на думку, навукоўцаў, тэарэтычна можа знаходзіцца ў бронецягніку, які шукалі 70 гадоў.

Праўдападобна, што цягнік знайшлі ў тунэлі блізу горада Валбжых у Польшчы.

Прадстаўнік Міністэрства культуры Польшчы Пётр Жухоўскі пацвердзіў інфармацыю пра выяўлены састаў, назваўшы яе праўдападобнай, і адзначыў, што даўжыня цягніка, як мяркуецца, больш за сто метраў, і ён можа мець на борце да 300 тон золата. У ведамства ёсць у распараджэнні фотаздымкі з геарадару, якія паказваюць на існаванне цягніка.

Вядома, што цягнік выехаў з Брэслаў (цяпер Уроцлаў) у траўні 1945 году і потым таямніча знік, піша "Радыё Свабода".

BBC са спасылкай на польскіх журналістаў выказвае думку, што, магчыма, гэта той самы нацысцкі цягнік, поўны золата, каштоўных камянёў і гарматаў, які знік падчас Другой сусветнай вайны.

Золата беларускіх габрэяў пераплавілі ў зліткі

Гісторык Алег Трусаў, які быў намеснікам старшыні Камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны ў Вярхоўным савеце 12-га склікання, лічыць, што ў цягніку можа быць золата беларускіх габрэяў. Праўда, даказаць гэта будзе немагчыма, нават калі пачнецца працэс рэстытуцыі — зазвычай такія манеты пераплаўлялі ў зліткі.

«Калі б я верыў савецкай прапагандзе, то сказаў бы, што ў гэтым цягніку можа быць крыж Еўфрасінні Полацкай. Але ён у Маскве. Тое, што вывозілі немцы з Беларусі, яны вывозілі ва Ўсходнюю Прусію, у бок Кёнігсбергу. Таму складана сказаць, ці магло нешта трапіць у раён Уроцлава. Калі кажуць, што там цягнік з золатам і іншымі каштоўнасцямі, то малаімаверна, што туды нешта трапіла з Беларусі. Бо ў нас ніколі шмат золата не было, не такая мы краіна. Адзінае, што немцы, вядома, забіралі золата ў беларускіх габрэяў. Але гэта звычайныя манеты, якія не мелі мастацкай каштоўнасці. Зрэшты, гэтае золата немцы ў зліткі адразу пераплаўлялі. Таму цяпер даказаць, дзе чыё золата, немагчыма».

Між тым у польскай прэсе ўжо з'явілася інфармацыя пра тое, што на знаходку могуць прэтэндаваць спадкаемцы габрэяў, якія жылі ў рэгіёне да вайны, і нават Расія — як афіцыйны правапераемнік СССР.

Алег Трусаў кажа, што пытанне рэстытуцыі вельмі няпростае. А калі ўлічыць, што Польшча лічыць сябе найбольш пацярпелай у Другой сусветнай вайне, то імаверна, што яна будзе імкнуцца пакінуць скарбы, калі тыя знойдуцца, сабе:

«Зразумела, што палякі не будуць спяшацца раздаваць золата тым, хто тэарэтычна на яго прэтэндуе. Тым больш што палякі скажуць, што яны найбольш пацярпелі ад немцаў у часе вайны, таму „залаты цягнік“ можа разглядацца як кампенсацыя — палякі маюць маральнае права забраць усё золата сабе. Разам з тым іншыя краіны таксама могуць заявіць прэтэнзіі на знойдзены скарб. Але толькі калі дакажуць права на прэтэнзію дакументальна. Тады пачынаецца працэс рэстытуцыі, які яшчэ зусім не гарантуе, што спрэчны скарб вернуць. Забраць нельга. Але можна прасіць, можна мяняць, можа быць акт добрай волі. Але на дадзены момант палякі ўжо афіцыйна заявілі, што ўсё знойдзенае належыць ім».

Немцы палявалі на прыватныя мастацкія і кніжныя калекцыі

Культуролаг Сяргей Харэўскі кажа, што ў часы вайны з Беларусі вывозілася вельмі шмат прыватных збораў ды музейных калекцый. Малаімаверна, але тэарэтычна магчыма, што нешта з гэтага трапіла і ў «залаты цягнік».

«Напрыклад, вывезлі прыватны кнігазбор і калекцыю твораў мастацтва мастака Оскара Марыкса, які перад вайной жыў у Мінску. Немцы ўсё гэта вывезлі, і толькі некаторыя кнігі з экслібрысамі мастака вярнуліся ў Беларусь. Што ўжо казаць пра рэгіянальныя музеі і храмы, якія былі разрабаваныя! Таму, тэарэтычна, багата што можа знайсціся з таго, што па праву належыць Беларусі. Можна ўзгадаць драматычны лёс дзяржаўнай галерэі БССР, якая была вывезеная. У загадкавым цягніку, які нібыта цяпер выяўлены каля Ўроцлава, цалкам могуць апынуцца рэчы, якія былі вывезеныя з Беларусі ў міжваенны час у Польшчу ці ў Расію. Але пра гэта цяжка гаварыць з улікам таго, што польскі бок не паведамляе ўсёй інфармацыі. Ёсць вялікая колькасць рэчаў, якія ў 1939 годзе людзі пахавалі ад саветаў. Каб уявіць маштабы такіх сховаў, можна прыгадаць славуты мінскі скарб, які быў знойдзены ў 70-я гады на скрыжаванні цяперашніх вуліц Гарадскі Вал і Валадарскага. Гэта быў велізарны куфар, поўны золата, сярод якога было шмат твораў мастацтва. Нельга выключаць, што ў знойдзеным у Польшчы цягніку ёсць вынесенае з сінагог золата беларускіх габрэяў».

Калі ў «залатым цягніку» ёсць нешта беларускае, то гэта не золата

Прафесар Адам Мальдзіс, які доўгі час вывучае артэфакты, вывезеныя з Беларусі, кажа, што знаходка цягніка — вельмі вялікая падзея, а міжведамасная камісія па рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў павінна высветліць, ці не было там беларускага золата:

«Трэба дакладна адсачыць, адкуль гэты цягнік ехаў, дзе фармаваўся. Тут наша амбасада ў Варшаве, Цэнтр беларускай культуры ў Варшаве, а таксама беларуская дыяспара ў Польшчы павінны актыўна пасадзейнічаць. Вельмі магчыма, што там ёсць беларускія скарбы. З нашай зямлі было шмат вывезена ва Ўсходнюю Прусію, у Кёнігсберг. Але гэта не золата, а экспанаты з музеяў, а таксама кнігі, вялікая частка якіх знаходзіцца ў ваколіцах Уроцлава. Немцы найперш урываліся ў музеі. Тут найбольш мяне турбуе лёс Баранавіцкага і Слонімскага музеяў».

Тым часам кіраўнік Нацыянальнага банку Польшчы Марэк Бэлька заявіў: «Гісторыя пра „залаты цягнік“ нацыстаў — „качка“».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео