BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канцэрты, дыджэйскія сэты і фудкорт: Мінску пройдзе трохдзённы фестываль гарадскіх культур

04.09.2015
Канцэрты, дыджэйскія сэты і фудкорт: Мінску пройдзе трохдзённы фестываль гарадскіх культур
Фота: kyky.org
З 11 па 13 верасня ў Мінску пройдзе Minsk Festival, трохдзённы маладзёжны фестываль гарадскіх культур.

Імпрэзы запланаваныя ў 19 месцах па ўсім горадзе: у барах, кавярнях, клубах і музеях. А ключавыя падзеі адбудуцца на Кастрычніцкай вуліцы, якая 12 верасня стане пешаходнай, і ў паб-клубе "Бруге". Многія з мерапрыемстваў будуць бясплатнымі.

"Мы хочам зрабіць Minsk Festival падобным на еўрапейскія гарадскія фэсты, — распавёў сайту Onliner.by куратар мерапрыемства Аляксей Кутузаў. — Мы мэтанакіравана абышлі бокам папсовыя месцы, не ўключалі ў праграму кавер-бэнды, а дыджэі, якія будуць удзельнічаць у мерапрыемствах фестывалю, граюць добрую актуальную музыку. Увогуле, стаўка на якасць і эксклюзіў".

Па словах арганізатараў, 12 верасня у Дзень горада на Кастрычніцкай можна будзе наведаць канцэрты, дыджэйскія сэты і фудкорт а таксама паназіраць, як ствараюць свае працы стрыт-арт-мастакі з Бразіліі і Беларусі. Сэты адыграюць гурты Shuma і Morfe, таксама дыджэі з Бразіліі і Беларусі.

У клубе "Бруге" 11 верасня пройдзе сумесны франка-беларускі канцэрт альтэрнатыўнай музыкі, а на наступны дзень адбудзецца танцавальная вечарынка еўрапейскага тэхна.

Большасць мерапрыемстваў у межах фестывалю будуць бясплатнымі, а кошт вечарынкі і канцэрта ў "Бруге" складзе ад 260 да 300 тысяч рублёў. Абанемент на ўсе тры фестывальныя дні, які ўключае зніжкі ў шэрагу кавярань і рэстаранаў, можна будзе набыць за 400 тысяч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео