BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія гурты ўпершыню выступяць у Фінляндыі на шоукейс-фестывалі Lost In Music

04.09.2015
Беларускія гурты ўпершыню выступяць у Фінляндыі на шоукейс-фестывалі Lost In Music
17 кастрычніка на найбуйнейшым у Фінляндыі шоукейс-фестывалі Lost In Music выступяць беларускія праекты Shuma, Super Besse і Mustelide. Яны стануць першымі прадстаўнікамі Беларусі ў гісторыі фэсту.

Фестываль Lost In Music адбываецца на клубных пляцоўках горада Тамперэ з 2007 года і паспеў стаць адным з галоўных мерапрыемстваў такога кшталту ў краінах Скандынавіі. Кожны год фэст збірае больш за 15 тысяч гледачоў і больш за 100 артыстаў. На канцэрты таксама прыходзяць дэлегаты музычнай канферэнцыі Music & Media, што праходзіць у гэтыя ж дні, на якую прыязджае больш за 500 прадстаўнікоў шоўбізнэсу Фінляндыі і больш за 100 спецыялістаў з дзясяткаў краін Еўропы і свету, у тым ліку шукаючых новыя імёны мэнэджэраў, прадстаўнікоў лэйблаў ды фестываляў. 

Беларусь сёлета ўпершыню прымае ўдзел у абодвух мерапрыемствах. У межах заявачнай кампаніі, якая адбывалася пры падтрымцы праекта Experty.by, арганізатары Lost In Music атрымалі з Беларусі 94 заяўкі. Больш прыйшло толькі з Фінляндыі. Па выніках для выступа ў межах адмысловага беларускага канцэрта-шоўкейса былі абраныя фолк-электроншчыкі Shuma, сінт-рокеры Super Besse ды індзі-электронны праект Mustelide. Апроч выступа іх мэнэджэры будуць мець магчымасць таксама ўзяць удзел у канферэнцыі Music & Media.

– Усе тры артысты сапраўды якасныя і я вельмі хачу іх пабачыць на канцэрце. Я б сказаў, што беларуская музыка мае вельмі своеасаблівую містыку і меланхолію. Асабліва спадабалася спалучэнне традыцыйнай беларускай музыкі і сучаснага гучання ў Shuma. Мне будзе цікава паглядзець, як на гэтую музыку адрэагуе фінская публіка, – кажа Фенікс Уілама, букінг-агент фестывалю Lost In Music. –  У апошнія гады да нас прыязджае ўсё больш цікавых артыстаў з краін Балтыі, таму мы спадзяемся, што і беларуская музыка атрымае тут больш увагі.

Фестываль Lost In Music і канферэнцыя Music & Media адбудуцца з 14 па 17 кастрычніка. Адзіны квіток для гледачоў на ўсе канцэрты чатырох дзён каштуе 28,5 еўра, набыць яго можна на сайце Tiketti.fi.

Праект Experty.by таксама прадстаўляе ў Беларусі шоўкейс-фестывалі MENT Ljubjana (Славенія), куды беларускія артысты могуць падаць заяўку да 14 верасня, і Moscow Music Week, які адбудзецца з 10 да 13 верасня. На яго ад Беларусі паедуць Navi, Nizkiz, "Большая Медведица", Cherny, Awlnight, Gran+.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео