BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Верасень ― час прыёму заявак у Школу маладога пісьменніка

03.09.2015
Верасень ― час прыёму заявак у Школу маладога пісьменніка
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае набор у Школу маладога пісьменніка на новы навучальны год. Падаць заяўку можна да 25 верасня.

Навучацца ў Школе могуць тыя, хто спрабуе свае сілы ў літаратуры, з усёй Беларусі, паведамляе прэс-служба СБП.

Практычныя заняткі ў прозе ў 2015-2016 гг. будуць праводзіць выкладчыцы: літаратуразнаўца Ганна Бутырчык, празаік, спецыяліст у англійскай літаратуры Наталля Паваляева, пісьменніца Людміла Рублеўская. У праграме таксама прадугледжаныя майстар-класы беларускіх і замежных аўтараў, вядомых прадстаўнікоў культуры, лекцыі навукоўцаў.

Сёлета заняткі пачнуцца 3 кастрычніка і будуць праходзіць два разы на месяц па суботах у фармаце: тры пары практычных заняткаў, чацвёртая пара ― майстар-клас. 28 верасня абітурыенты атрымаюць паштовую рассылку аб выніках прыёму ў Школу.

Умовы паступлення:

Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам 2-5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе. Запрашаюцца абітурыенты, старэйшыя за 18 гадоў.

Афармленне заяўкі:

Тэму ліста пазначце як “Школа”.

Прозу і матывацыйны ліст дасылайце разам у адным файле Word фармата .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

Заяўкі на паступленне на курс 2015-2016 прымаюцца па электроннай пошце па адрасе [email protected] 1-25 верасня 2015 г.

Школа маладога пісьменніка працуе пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” з 2012 года і ўжо мела тры выпускі. Яе выкладчыкамі ў розныя гады былі Валянцін Акудовіч, Наталка Бабіна, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Андрэй Хадановіч.

Сярод выпускнікоў Школы шмат цікавых аўтараў, якія ўжо маюць кнігі: Павел Анціпаў, Дар’я Вашкевіч, Кірыл Дубоўскі, Андрэй Лазуткін, Марыя Лапо, Ксенія Шталянкова... Кніга вершаў Антона Рудака, які двойчы прайшоў курс у Школе, у паэзіі і прозе, атрымала прэмію Кніга Году 2015 у намінацыі Паэзія. Ярка дэбютаваў у друку Мікіта Волкаў, вучыліся ў Школе і пераможцы літаратурнага конкурсу СБП “Экслібрыс” Крысціна Бандурына і Мілана Пасанен.

Каардынуюць працу Школы Алена Казлова і Юля Цімафеева.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео