BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Друі адроджаны старажытны абраз

30.08.2015
У Друі адроджаны старажытны абраз
Цудадзейны абраз Маці Божай «Спагадлівай» вядомы ў мястэчку з XVIII стагоддзя.

Абраз узгадваецца ў спісе 1911 года Благавешчанскай царквы і з’яўляецца спісам з абраза Багародзіцы “Елеўса” – “Спагадлівай” (Кікскай), які з ХІІ стагоддзя захоўваецца на Кіпры, у заснаваным у гонар яго імператарам Аляксеем Комнэнам манастыры на гары Кікас.

Ініцыятыва адраджэння абраза належыць а. Сяргею Стасевічу, які апякуецца вернікамі беларускай дыяспары ў Лондане, паведамляе «Крыніца». Адтварыў абраз віцебскі мастак Міхась Кускоў. Асвячэнне абраза адбудзецца ўвосень ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.

На думку пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча, вяртанне абраза Маці Божай «Спагадлівай» у Друю, адноўленага па эскізе са спісу Благавешчанскай царквы, змешчаным у альбоме малюнкаў Дзмітрыя Струкава, паспрыяе яднанню хрысціянаў і пашырэнню культа Багародзіцы.

Копіі гэтага абраза вядомыя і пашыраныя на Афоне, але на ўсходніх землях дастаткова рэдкія. Вядомая копія абраза на Фларышчанскай пустыні, таксама абраз Сімана Ушакова, які знаходзіцца ў Трацякоўскай галерэе. Тым большую каштоўнасць уяўляе Друйскі абраз.

Сюжэтна абраз з’яўляецца правобразам крыжовай ахвяры Збавіцеля як вышэйшага выразу любові Бога да людзей. У сярэдзіне XVII стагоддзя на нашых землях ўзмацнілася цікавасць да старажытных візантыйскіх святыняў і, перш за ўсё, да цудадзейных Багародзічных абразоў. Маці Божая Елеўса Кікская, верагодна, з’яўляецца доказам такой цікавасці да старажытных абразоў візантыйскага свету, адной з галоўных прычынаў якой сталася імкненне аднавіць у першапачатковай чысціні старажытныя іканапісныя традыцыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео