BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спрычыніцца да вопыту чалавецтва: у Мінску ахвотных вучаць пісаць артыкулы ў Вікіпедыю

29.08.2015 Яўгенія Бурштын, "ЕўраБеларусь"
Спрычыніцца да вопыту чалавецтва: у Мінску ахвотных вучаць пісаць артыкулы ў Вікіпедыю
Падчас аднаго з майстар-класаў
Паводле даследаванняў, беларускую Вікіпедыю на абодвух варыянтах правапісу (класічным (тарашкевіцы) і сучасным (наркамаўцы)) чытаюць усяго каля 2% беларусаў.

Актывісты моладзевай арганізацыі “Фаланстэр”  вырашылі, што праца з грамадскімі суполкамі дапаможа зрабіць беларускую свабодную энцыклапедыю больш папулярнай. Якім чынам, Cлужбе інфармацыі “ЕўраБеларусі” расказала каардынатарка праекта “Вікі-дапаможнік” Святлана Ермаковіч.

Святлана таксама прадстаўніца “Фаланстэра”. Як кажуць пра сябе самі фаланстэраўцы, яны – арганізацыя “сацыяльных хакераў”, якія дапамагаюць гарадскім супольнасцям выкарыстоўваць розныя тэхналогіі, каб ладзіць цікавыя праекты і паляпшаць жыццё ў грамадстве. Адзін з такіх праектаў, над якім цяпер працуюць валанцёры, – “Вікі-дапаможнік”.

 – Мы ўжо трэці год працуем з Вікіпедыяй. Мы сыходзім з таго, што гэта адкрыты праект, калі людзі па ўсім свеце могуць дадаваць у Вікіпедыю інфармацыю і карыстацца ёй. Гэта называецца вікі-прынцыпы ці вікі-каштоўнасці.

Гэтыя каштоўнасці падзяляюць стваральнікі “Вікі-дапаможніка”: калі можна рабіць праект талакой і потым карыстацца яго вынікамі. І менавіта супольнасць з’яўляецца тут ключавым момантам.

Ёсць супольнасці, якія ўжо маюць пэўную гістарычную значнасць, і яны могуць дадаць пра сябе артыкул у Вікіпедыю, – тлумачыць Святлана. – Мы таксама дапамагаем ім, бо пра іх варта было б ведаць. Тое ж датычыцца іншых з’яваў і падзеяў Беларусі. Такім чынам тэхналогія можа быць карысная для нейкай супольнасці.

Удзельнічаць у Вікіпедыі прасцей, чым здаецца, перакананая Святлана. Для іх і ўсіх ахвотных фаланстэраўцы праводзяць майстар-класы па працы з беларускай Вікіпедыяй: вучаць карыстацца інфармацыяй, ствараць і дадаваць артыкулы. Святлана звяртае ўвагу: Вкіпедыя – гэта не толькі энцыклапедыя, гэта шэраг прынцыпаў, з якімі таксама знаёмяць наведвальнікаў майстар-класаў, і якія можна выкарыстоўваць для працы, напрыклад, у сваёй кампаніі.  

Бліжэйшы з такіх майстар-класаў пад назвай “Вікіфікацыя” адбудзецца ў Дзень ведаў, 1 верасня, аб 18-ай гадзіне ў Музеі гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4).

 – Звычайна мы распавядаем пра правілы, дзякуючы якім працуе Вікіпедыя, іх не так шмат. Вучым дадаваць гатовы артыкул з падрыхтаванымі крыніцамі, гэта можна зрабіць за 20 хвілін. Асноўная мэта – каб кожны меў магчымасць спрычыніцца да вялізнага вопыту чалавецтва – назапашаных ведаў.

Вольная энцыклапедыя паказвае, як можна кіраваць ведамі: тое, што піша адзін, будуць чытаць усе. І не заўсёды гэта выкарыстоўваецца ў добрых мэтах. Адзінай гарантыяй дакладнасці напісаных звестак з’яўляюцца крыніцы, на якіх базуецца рэсурс. Аднак наяўнасць крыніц не заўсёды можа абараніць Вікіпедыю ад памылак.

 – У кожным артыкуле можна пабачць прыціск “рэдагаваць”, – гаворыць Святлана. – Аднак пры рэдагаванні карыстальнік можа не толькі выправіць памылку, а, што называецца, “навандаліць”. Таму ёсць адміністратары, якія адсочваюць змены, што адбываюцца ў артыкулах. Вікіпедыя захоўвае ўсе праўкі, і можна ў любы час адмяніць пэўнае рэдагаванне, калі яно няправільнае. Калі чалавек робіць нешта дрэннае, яго профіль зычайна баняць.

Дарэчы, адміністратары працуюць у Вікіпедыі на валанцёрскіх пачатках, і ім важна даносіць да шырокага кола людзей якасную інфармацыю. Гэта можна назваць фанатычным хобі, калі без усялякіх заахвочванняў людзі адчуваюць адказнасць за тое, што пішуць для іншых.

У той жа час, падкрэслівае суразмоўца, Вікіпедыя – гэта сацыяльная з’ява, якая залежыць ад грамадства, якое яе стварае. І гэта добра бачна пры параўнанні энцыклапедыі на розных мовах.

Адзін гарадзенскі гісторык распавёў, што параўнаў артыкулы пра Гародню на беларускай, літоўскай, польскай і рускай мовах, і інфармацыя ў кожным з іх раскрывалася з рознага боку. Гэтак адна і тая ж з’ява ў адной Вікіпедыі падаецца як захоп краіны, а ў другой – як яе вызваленне ад прыгнёту.

Цяпер беларуская вэб-энцыклапедыя актыўна развіваецца: у суме яна налічвае больш як 150 тысяч артыкулаў. Але актыўных людзей, якія дадаюць у абедзве яе версіі новую інфармацыю пастаянна, няшмат.  Дарэчы, арганізатары праекта “Вікі-дапаможнік” не акцэнтуюць увагу на раздзяленні беларускай Вікіпедыі паводле правапісу, а працуюць на агульную карысць рэсурса. Хаця мяркуюць, што аб’яднанне энцыклапедыі хаця б у межах аднаго інэрнэт-адрасу пайшло б ёй на карысць.

– Ёсць пакуль не рэалізаваная ідэя тэхнічнага вырашэння гэтага пытання. Можна было б зрабіць абедзве версіі пад адным адрасам, але каб карыстальнік мог самастойна выбіраць варыянт правапісу. Але каб гэта рэалізаваць, патрэбны час і людзі, якія маглі б за гэта ўзяцца.

Апроч гэага на ўзбраенне можна ўзяць вопыт іншых краін. Напрыклад, Балгарыі, дзе ва ўніверсітэтах замест рэфератаў студэнтам прапануюць пісаць артыкулы ў Вікіпедыю. Атрымліваецца, што замест атрымання інфармацыі з рэсурса яны напаўняюць яго.

А яшчэ ёсць прапанова выкладчыкам распрацоўваць свае курсы і дадаваць іх у электронную энцыклапедыю. Праўда, для гэтага трэба не толькі навучыцца дадаваць у сеціва артыкулы, а і добра валодаць беларускай мовай.

Мы сутыкнуліся з тым, што шмат з’яваў, якія ў Беларусі маюць значнасць, могуць быць нязначнымі для Расіі (адпаведна, для рускамоўнай Вікіпедыі, - “ЕўраБеларусь”), і артыкулы пра іх вельмі хутка выдалялі, – распавядае Святлана. – А дадаючы ў энцыклапедыю артыкулы на беларускай мове, мы тым самым узмацняем агульнабеларускую супольнасць. 

Праект “Вікі-дапаможнік” плануюць рэалізаваць да 18 верасня. Да гэтага часу будзе створана анлайн-версія брашуры для пачаткоўцаў, а пасля – друкаваная.

Мы таксама спрабуем зрабіць краўндфандынг на Талакошце (беларуская краўфандынгавая платформа, якая дазваляе аўтарам праектаў прыцягнуць народнае фінансаванне на сацыяльна значныя праекты, – “ЕўраБеларусь”) і прапануем зацікаўленым людзям замовіць гэтую брашурку, – дадае Святлана.

Таксама цягам верасня адбудзецца некалькі майстар-класаў па “вікіфікацыі” для арганіацый і ўсіх ахвотных.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео