BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс для журналістаў «За адданасць прафесіі» (Заяўкі – да 3 верасня)

21.08.2015
Конкурс для журналістаў «За адданасць прафесіі» (Заяўкі – да 3 верасня)
Гомельская філія ГА «БАЖ» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым конкурсе на атрыманне дыплома «За адданасць прафесіі».

На конкурс прымаюцца публікацыі, тэле- і радыёнарысы, якія былі надрукаваныя альбо выйшлі ў эфір з 1 мая 2014 па 3 верасня 2015 года і мелі грамадcкі розгалас.

Кандыдата на дыплом «За адданасць прафесіі» (журналіста, выдаўца ці распаўсюдніка СМІ) можа вылучыць любая суполка ГА «БАЖ», а можна вылучыцца індывідуальна.

Для гэтага трэба падаць у Гомельскую філію ГА «БАЖ» (e-mail: [email protected], fax: 80232 755875) нарыс, артыкул, карэспандэнцыю альбо рэпартаж, якія выклікалі грамадcкі рэзананс.

У заяўцы трэба ўказаць, у якім СМІ яны былі змешчаны і калі. Указваюцца таксама імя, імя па бацьку, прозвішча намінанта, род яго занятку.

Заяўкі прымаюцца да 3 верасня 2015 года. Вынікі падвядуць да 20-годдзя заснавання ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (16 верасня).

Конкурс «За адданасць прафесіі» Гомельскай філіяй ГА «БАЖ» быў распачаты ў красавіку 2009 года на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова.

Пераможцамі ў розныя гады былі незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў, Ларыса Шчыракова, Анатоль Санаценка, Мікалай Бянько і Юля Сівец, Аляксандр Баразенка.

Мэты конкурсу:

- Адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды.

- Выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео