BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Бардаўская восень” пачынае прыём заявак на адборачны конкурс

21.08.2015
“Бардаўская восень” пачынае прыём заявак на адборачны конкурс
Фота: "Радыё Рацыя"
Прыём заявак на адборачны конкурс – да 10 верасня, сам адбор пройдзе ў Мінску 13 верасня.

“Патрабаванні да канкурсантаў досыць сціплы, адзінае, чаго мы мусім трымацца – гэта каб кожны з канкурсантаў меў на момант правядзення фестывалю 18 гадоў”, – тлумачыць у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» каардынатар фестывалю ў Беларусі Алесь Кот-Зайцаў:

– Бо калі канкурсант з Мінску едзе ўдзельнічаць у конкурсе ў Бельск-Падляшскі, то для з грамадзян з Беларусі гэта звязана з выездам за мяжу. Таму, на жаль, мы не можам прыняць няпоўнагадовых канкурсантаў. І ясная справа, што песенны матэрыял, які ўдзельнічае ў конкурсе, мусіць быць толькі і выключна на беларускай мове. Што датычыць стыляў і жанраў, то тут мы адкрытыя да любых праяваў творчасці. Адзінае, чаго мы хочам і просім ад патэнцыйных канкурсантаў – гэта, каб яны ўсё ж разумелі, што такое “Бардаўская восень”, і прытрымліваліся нейкага такога акустычнага фармату, бо гэта тая традыцыя, якую мы хочам за фестывалем захаваць.

- Ці вядомы ўжо склад журы адборачнага конкурсу?

– Склад журы пакуль што ўдакладняецца, адзінае, што магу сказаць на гэты момант, што гэта будуць людзі абсалютна не чужыя для “Бардаўскай восені”, іх кампетэнцыя ды аўтарытэт абсалютна дастатковыя для таго, каб меркаваць пра творчасць маладых выканаўцаў у гэтым жанры. Таму думаю, што як штогод, мы будзем мець тых беларускіх артыстаў і дзеячоў музычных, якія абяруць сапраўды найлепшых. І галоўнае. Каб паспрабаваць свае сілы ў адборачным канцэрце “Бардаўскай восені” трэба запоўніць анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца ў інтэрнэце ў сацыяльных суполках і на розных сайтах. Трэба яе спампаваць, запоўніць і да 10 верасня ўключна даслаць на адрас [email protected]. Да гэтай анкеты мы яшчэ просім даслаць дэма-запіс і фотаздымак, але гэта для нас, арганізатаў, каб мы разумелі, хто да нас на адборачны канцэрт прыходзіць. Далей трэба прыняць удзел у адборачным канцэрце ў Мінску, які адбудзецца 13 верасня, і спадзявацца на тое, што журы абярэ вас і збірацца тады ўжо на фестывальную паездку ў Бельск-Падляшскі.

Усе пытанні, якія датычацца самога фестывалю і адборачнага туру ў Беларусі, можна задаваць каардынатару фестываля ў Беларусі:

Алесь Кот-Зайцаў

tel. +48 511 527 544, +375 29 960 58 29

e-mail: [email protected]

FB: https://www.facebook.com/ales.kotzaitsau

VK: http://vk.com/ales_bs

22-і Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень 2015” пройдзе ў Бельску-Падляшскім у канцы кастрычніка – пачатку лістапада. Яе ладзіць ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Летась Гран-Пры ўзяў Алесь Ясінскі – ён будзе госцем адборачнага канцэрту ў Мінску.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео