BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гродне рэстаўруюць Пабрыгіцкі кляштар

18.08.2015
У Гродне рэстаўруюць Пабрыгіцкі кляштар
Фота: "Радыё Рацыя"
Дом міласэрнасці, школа іконапісання, катэхізічны інстытут і майстэрні па аднаўленні абразоў паўстануць у Пабрыгіцкім кляштары пасля яго аднаўлення.

Рэстаўрацыйныя працы пры ўмове бесперапыннага фінансавання разлічаныя на тры гады. Як зазначае ў гутарцы з «Радыё Рацыя» інжынер тэхнічнага нагляду Мікалай Васілевіч, будаўнікі адказна падыходзяць да справы і маюць намер максімальна захаваць аўтэнтычны выгляд помніка архітэктуры XVII стагоддзя:

– Зараз мы аднаўляем сцены прыбудовы да новага корпусу. Сцены і фундамент знаходзіліся ў аварыйным стане, і пакідаць іх так было нельга. Цэгла пры разборцы была ачышчана і ізноў выкарыстоўваецца для кладкі сцен.

Пабрыгіцкі кляштар і касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі былі пабудаваныя у сямнаццатым стагоддзі дзякуючы фундушам надворнага маршалка літоўскага Крыштафа Весялоўскага і ягонай жонкі Аляксандры Марыяны з Сабескіх. Менавіта яны ў 1634 годзе запрасілі ў Гродна ордэн брыгітак і надалі яму некалькі зямельных участкаў у самім горадзе і фальваркі ў Гродзенскім і Ваўкавыскім паветах.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео