BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пракуратура Магілёва адхіліла скаргу журналісткі

18.08.2015
Пракуратура Магілёва адхіліла скаргу журналісткі
Выканаўца абавязкаў пракурора Магілёва Я. Фурманаў даслаў адказ незалежнай журналістцы Аліне Скрабуновай на яе скаргу адносна дзеянняў праваахоўнікаў.

Сп. Фурманаў палічыў, што, згодна з ч. 1 арт. 7.3 ПВКаАП, скаргу на дзеянні службовай асобы органа, вядучага адміністрацыйны працэс, можна падаць на працягу тэрміну вядзення адміністрацыйнага працэсу і да вынясення пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У адпаведнасці з артыкулам 7.4 ПВКаАП, рашэнне па скарзе Аліны Скрабуновай з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.

27 ліпеня суддзя Ленінскага раёна Магілёва Алена Волкава спыніла вытворчасць па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да Аліны Скрабуновай у сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення яе да адміністрацыйнай адказнасці. Журналістку спрабавалі абвінаваціць у парушэнні часткі 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

У скарзе пракурору г. Магілёва Аліна Скрабунова распавядала пра шматлікія парушэнні беларускага заканадаўства, дапушчаныя, на яе погляд, пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу старшым інспектарам ААПП Ленінскага РАУС Магілёва маёрам А. Сініцкім.

Таксама журналістка звярталася да пракурора з просьбай абавязаць падпалкоўніка Д. Паркава здаць пісьмовы залік па рускай мове ў сувязі з непісьменна складзеным рапартам, паведамляе прэс-служба «БАЖ».

Па меркаванні магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, адказ пракуратуры на скаргу журналісткі выявіў прававыя калізіі ў ПВКаАП РБ.

Напрыклад, з ч. 1 арт. 7.3 і артыкула 7.4 ПВКаАП вынікае, што, калі ў часе расследавання адміністрацыйнай справы супрацоўнікі органаў дапусцілі парушэнні, але справу спынілі, то іх дзеянні застануцца беспакаранымі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео