BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей «Дом Ганны Франк» (Амстэрдам) запрашаюць да трэнінгу

18.08.2015
Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей «Дом Ганны Франк» (Амстэрдам) запрашаюць да трэнінгу
Міжнародны праект «Шпацыр па памяці» пакліканы, каб маладое пакаленне асэнсавала тыя помнікі, якія знаходзяцца побач, зразумела іх значэнне для грамадства агулам і прыватна для сябе.

Кожнага чалавека акружаюць помнікі розных часоў, маўклівыя сведкі падзей, што ўжо адыйшлі ў нябыт. Аднак, яны могуць расказаць вельмі шмат, бо гэтыя помнікі з’яўляюцца не проста сведкамі мінулага, але повяззю часоў і пакаленняў.

Праект «Шпацыр па памяці» пакліканы, каб маладое пакаленне асэнсавала тыя помнікі, якія знаходзяцца побач, зразумела іх значэнне для грамадства агулам і прыватна для сябе: наколькі важна існаванне таго ці іншага помніку, пра што ён нам расказвае і ці павінны мы ўважліва ставіцца да гісторыі ім апавяданай.

Падчас 3-дзённагана семінару маладыя людзі змогуць праслухаць невялікія лекцыі спецыялістаў у галіне вуснай гісторыі, гісторыі архітэктуры ды інш., засвояць тэхнічныя навыкі стварэння відэа, мантажу і паспрабуюць свае сілы ў стварэнні кароткага адукацыйнага роліка пра помнікі нашай краіны, і значэннне гэтыя помнікаў для сучасных беларусаў, паведамляюць арганізатары.

Варта сказаць, гэта не першы трэнінг, які праводзіцца ў межах праекту «Шпацыр па памяці». Свае відэа ўжо стварылі маладзёны Малдовы, Босніі, ЗША ды інш.

Арганізатары чакаюць удзельнікаў ва ўзросце 16-22 гадоў, жадаючых атрымаць новыя навыкі і веды і зрабіць свой відэа-праект.

Трэнінг адбудзецца ў Мінску 28-30 жніўня 2015 года.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету.

Заяўкі прымаюцца да 22 жніўня 2015 года.

Калі ёсць пытанні, пішыце па адрасе [email protected]

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео