BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Каліценя: Пераадолець міфы і архаічныя ўяўленні пра грамадзянскасць

15.08.2015 Алесь Гізун
Леанід Каліценя: Пераадолець міфы і архаічныя ўяўленні пра грамадзянскасць
Што замінае беларусам будаваць гарманічныя сацыяльныя адносіны і пачувацца шчаслівымі ад жыцця ў сваім грамадстве, а таксама як з гэтым можна змагацца?

Шчырая гутарка з дырэктарам “Цэнтра сацыяльных інавацый” і каардынатарам кампаніі “Грамадзянскасць.BY” Леанідам Каліценем.

– Кампанія “Грамадзянскасць.BY” з уласнай праграмай “перазагрузкі” грамадзянскай адукацыі ў Беларусі актыўная ўжо больш за тры гады. Які, па-Вашаму, яе галоўны вынік на сёння?

– Было б не зусім дакладна казаць, што мы маем нейкую ўласную праграму перазагрузкі беларускага грамадства ці грамадзянскай адукацыі ў Беларусі. Тэрмін 'перазагрузка' хутчэй пасуе да нашага слогану. Сама па сабе, кампанія “Грамадзянскасць.BY” пачала сваю дзейнасць у межах Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы і дзейнічае паводле канцэптуальных напрацовак, якія былі падрыхтаваны супольна з вядучымі эксперамі сферы грамадзянскай адукацыі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый сябраў Асацыяцыі. Таксама мы арыентуемся на сучасныя напраўцкі ў сферы грамадзянскай адукацыі: Хартыю актыўнай грамадзянскасці, канцэпцыю грамадзянскай адукацыі ў Беларусі і інш. Наша кампанія – гэта інструмент рэалізацыі гэтых канцэптуальных напрацовак.

Безумоўна, за тры гады працы мы маем пэўныя вынікі, але рабіць нейкія канчатковыя высновы пакуль заўчасна. Тым больш, грамадзянская адукацыя, як, напрыклад, і дэмакратыя, гэта перманентны працэс, а не нейкі канчатковы, нязменны вынік. Таму, як бы гэта ні гучала, наш галоўны вынік – гэта наяўнасць самой кампаніі, якая імкнецца адказваць на актуальныя выклікі сучаснасці, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці праз сацыяльныя сеткі ( facebook і вконтакте), рухаць гэта жыццё ў кірунку, згодна з нашай канцэпцыяй. Вось гэты працэс рэалізацыі сегментаў грамадзянскай адукацыі ў грамадстве і ёсць наш найважнейшы вынік.

– Ці ўсё на практыцы выглядае так, як задумваецца? Што атрымліваецца “перазагрузіць” у беларускім грамадстве, а што не атрымліваецца, і чаму?

– Мы не разглядаем тэорыю і практыку паасобку. Тэорыя дазваляе лепш планаваць практыку. Але і на этапе практычнай рэалізацыі мы многае змяняем і ўдакладняем у тэарэтычных уяўленнях.

На другую частку пытання я б адказаў так: “перазагрузка” ідзе не так хутка як хацелася б, але дасягнутым вынікам мы задаволеныя. Грамадства – дужа складаны арганізм, які жыве па ўласных законах, згодна з уласнымі трэндамі. Каб нешта “перазагрузіць” у грамадстве, трэба пачынаць з сябе. У многіх гэта атрымліваецца: я маю на ўвазе шматлікіх партнёраў, экспертаў і проста шараговых удзельнікаў, якія актыўна далучаліся да нашай дзейнасці… Напрыклад, я вельмі ўсцешаны супрацай з музыкам і прадзюсерам Алегам Хаменкам. У 2013 годзе ён моцна дапамог нам пры арганізацыі першага фэсту актуальнага грамадзянскага арту “Грамадзянскасць.BY”. А сёлета мы дапамаглі яго супольнаму з Андрэем Залатаром праекту “Беларускія казкі для “iPhone i iPad”, каб зрабіць гэты праект не толькі паспяховым, але і прыбытковым. Падобныя факты грамадзянскага супрацоўніцтва і ёсць той пазітыўны вынік, на які мы працуем: калі ніхто нікога не ўгаворвае, не вербуе, а людзі проста дамаўляюцца і разам робяць агульную справу.

А з кім “перазагрузка” пакуль не атрымліваецца? З тымі, хто па-ранейшаму не можа пераадалолець міфы і свае архаічныя ўяўленні пра грамадзянскасць, сучасную грамадзянскую супольнасць і яе патрэбы. Нам вельмі хацелася б дапамагчы грамадству хутчэй змяніць гэту сітуацыю. Аднак мы ясна ўсведамляем яе маштабы, таму не ўсё так хутка і адразу...

– Наколькі жывая і жыццяздольная грамадзянская супольнасць у сённяшняй Беларусі? Ці можна яшчэ і ці трэба з ёю працаваць?

– Грамадзянская супольнасць – такі феномен, што ніколі нельга дакладна апісаць яе актуальны стан, які змяняецца штодня. Прыклад – украінскія майданы. Яны выбухнулі нечакана насуперак усім даследаванням экспертаў, якія казалі, што ўсякая падобная актыўнасць там згасла. Разварочванне актыўнага фронту ніколі нельга спрагназаваць дакладна.

Трэба працаваць на Грамадзянская супольнасць і ўвесь час інвеставаць у яе развіццё, бо калі гэтым не займацца, аднойчы стане проста немагчыма жыць у грамадстве. Тут варта заўважыць, што Грамадзянская супольнасць не абавязкова прадугледжвае нейкую палітычную актыўнасць. Грамадзяне перадусім павінны ўмець лёгка дамаўляцца і разам рабіць жыццё вакол сябе лепшым. Гарманічныя сацыяльныя адносіны, сацыяльны камфорт насамрэч не менш важныя за узровень заробку, ці камфорт унутры дома. Ад ранішняй усмешкі дворніка ці кантралёра можа залежаць настрой і зыход усяго нашага працоўнага дня. Таму сваё сацыяльнае атачэнне змяняць можна і трэба заўсёды, каб жыць у сваім грамадстве было прыемна і камфортна. Славуты скандынаўскі дабрабыт існуе, дзякуючы перадусім не эканамічным дасягненням, а менавіта гарманічным стасункам унутры грамадства. Грамадзяне там пачуваюцца шчаслівымі, бо адчуваюць неверагоднае задавальненне ад жыцця ў сваёй краіне і ў сваім грамадстве.

– Якія задачы ў звязку з сённяшнімі рэаліямі ставіць перад сабой кампанія “Грамадзянскасць.BY” як праваднік грамадзянскай адукацыі? У якіх фарматах вы плануеце працаваць у перспектыве і дзеля чаго?

– Увесну мы правялі ў Мінску пілотны адукацыйны курс “12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці”, на які сабраліся людзі з розных рэгіёнаў краіны. Увосень хацелася б паўтарыць гэты курс, але на больш высокім узроўні. З іншых планаў на восень: правесці конкурс вершаў або песень, магчыма яшчэ і графічны конкурс. Над жанрамі мы яшчэ разважаем, але гэта дакладна будзе творчы фармат. Раней мы ўжо мелі пазітыўны досвед з конкурсамі лірыкі, фатаграфіі, сцэнароў да фільмаў… Хочацца і надалей трансліраваць канцэпцыю грамадзянскай адукацыі ў падобных фарматах. Школьныя формы лекцый, нават семінараў мне падаюцца важнымі, але ўжо анахранічнымі. Сучасны чалавек адукуецца перадусім праз медыясферу, а не праз школьныя класы і семінарскія аўдыторыі. Крэатыўна ўвасобленая аўтарам ідэя ў фармаце кіно альбо песні засвойваецца лепш, чым доўгая разумная лекцыя ці тэмы навуковых працаў. Напрыклад, песня “Насыпаць горы” гурта TonqiXod, на якую летась мы знялі ролік кампаніі “Грамадзянскасць.BY”… На маю думку, яна вельмі добра, метафарычна і правакацыйна перадае пасыл сучаснай грамадзянскай адукацыі. Што зрабіць беларусам, каб быць шчаслівымі? Можа насыпаць горы?..

На падобныя мадэрныя і перпектыўныя формы трансляцыі грамадзянскай адукацыі мы будзем арыентавацца і надалей.

– Што б Вы каротка пажадалі грамадзянам Беларусі?

Быць адэкватна адукаванымі, адаптаванымі да сучаснага свету і яго выклікаў. Развівацца, рэфлексаваць і быць сабою, а не ўспрымаць навязанае прапагандаю. Спачатку навесці парадак у сябе ў галаве, потым – у сваім найбліжэйшым атачэнні, а пасля кааперавацца з іншымі грамадзянамі, каб разам вырашаць актуальныя задачы і самім ствараць сваю будучыню.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео