BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Варашкевіч: З нас хацелі зрабіць польскі гурт

11.08.2015
Ігар Варашкевіч: З нас хацелі зрабіць польскі гурт
Личности
Лідар гурту «Крама» Ігар Варашкевіч рыхтуецца адсвяткаваць уласнае 55-годдзе.

Напярэдадні свята з жывым класікам белроку сустрэўся карэспандэнт «Радыё Рацыя». Сярод іншага Варашкевіч прызнаўся ў любові да Польшчы і нават распавёў, што «Крама» магла стаць польскім гуртом.

- Ёсць шмат беларускамоўных гуртоў, якія проста рускі рок на беларускай мове. Гэта слухаць немагчыма. У мяне ёсць свая гісторыя – любоў да Польшчы, бабуля мая пастаўская полька, да польскай музыкі, я нахіляўся больш у той бок. Хаця я разумею, што беларус – гэта беларус, а паляк – гэта паляк.

- Вы грамадзянін Рэчы Паспалітай.

- Ну так. Калі тут лічаць, што братэрскі народ – гэта рускія, то для мяне – гэта палякі. Мне бліжэй да Беластоку даехаць, чым да Масквы.

- Увогуле мне заўсёды цікавіла: чаму ў вашага пакалення такая асаблівая прыязнасць была да польскага року?

- Я пачаў слухаць палякаў яшчэ ў школе – у 70-ыя гады. Я слухаў Brekaut. Калі я вярнуўся з войска, то і пачалося ўсё адразу – Maanam, Lady Pank, Wanda i Banda, Lombard, якому зараз забаранілі канцэрт граць у Гародні. Там шмат было – Oddział Zamknięty…

- Адкуль крыніца была, адкуль гэта ўсё ішло да вас?

- Я ўсё слухаў увогуле па радыё.

- У Баранавічах гэта ўсё лавілася?

- Так. Памятаю і блюзавыя перадачы.

- Атрымоўваецца, што гэта адрознівала беларускі рок ад таго ж піцерскага, свярдлоўскага року?

- Так. Нас таму асабліва і не разумелі, таму што кірунак у нас быў у польскі бок.

- А з Польшчай увогуле шмат чаго звязана?

- Ну так. Мы сябравалі з пальскім гуртом BBK. Пачалі ездзіць туды, у тым ліку разам на канцэрты. У асноўным каля Любліна. У 1996 годзе ў Любліне пачалі запісваць польскія версіі сваіх песень. Затым нешта не атрымалася. Пасварыліся. Хацелі з нас зрабіць польскі гурт, накштал „Джэму”. Калі я пачаў спяваць, то было чутна, што беларускі акцэнт.

- А засталіся гэтыя запісы?

- Не. Трэкі скінуў наш гукач Клаўс на звычайную касету. Але гэтая касета недзе знікла. Напэўна, проста згубілася.

- А хто перакладаў на польскую мову тэксты песень?

- Польскі гурт.

- Як вы плануеце святкаваць такую прыгожую дату – 55?

- Я насамрэч нічога не планаваў, таму што дастаткова падазрона адношуся да юбілеяў. Яны даволі часта сканчаюцца не вельмі добра. І вось 50-годдзе я не святкаваў. Гэта быў звычайны дзень народзінаў. А тут Віталь Супрановіч прапанаваў зрабіць канцэрт. І я толькі з-за гэтага згадзіўся.

- Менавіта 15 жніўня.

- Не, 30-га. 15, я думаю, чалавек 10 выйдзе ў яблыневы сад. Але калі такая спёка будзе, то я магу і ўвагуле нічога не рабіць.

- А канцэрт – дзе, калі?

- Канцэрт 30 жніўня ў рэстарацыя «Пивоварня Друзья».

Дадамо, што апошні рэліз з удзелам Ігара Варашкевіча – гэта кружэлка “АБ-БА Аркестру”. Тры песні Ігара разам з аўтарам выконвае дзіцячы хор – навучэнцы пачатковае школы №4 у Беластоку. Чым не прыклад народнага прызнання?

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео