BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На геральдычным знаку ў Шклове з'явіўся надпіс і па-беларуску

01.08.2015
На геральдычным знаку ў Шклове з'явіўся надпіс і па-беларуску
Фота "Радыё Свабода"
У Шклове на геральдычным знаку памянялі шыльду. Паводле краязнаўцы Аляксандра Грудзіны, на новай шыльдзе назва гораду напісана на беларускай і расійскай мове.

На старой шыльдзе, якая таямніча знікла, беларускамоўнага адпаведніка назвы гораду не было, што выклікала крытыку рупліўцамі беларускай мовы мясцовага чынавенцтва. Чыноўнікаў вінавацілі ў непаважлівым стаўленні да нацыянальнай мовы беларусаў. Жыхар Шклова намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў не выключаў, што будзе скардзіцца Аляксандру Лукашэнку, каб абараніць у Шклове беларушчыну.

Пра знікненне шыльды з расейскамоўным надпісам стала вядома 31 ліпеня. Галоўны архітэктар Шклоўскага раёну Георгій Сіваеў заявіў тады «Радыё Свабода»: «Шыльду знялі вандалы, і іх ужо шукае МУС. І знойдзе, бо там усталяваная відэакамера». Разам з тым у аддзеле міліцыі сказалі, што ніякіх заяваў пра знікненне шыльды ім не паступала.

Паводле Рыгора Кастусёва, шклоўскія чыноўнікі наўмысна прыдумалі вандалаў, каб не прызнаваць сваёй памылкі ў напісанні на шыльдзе назвы гораду толькі на расейскай мове.

Краязнаўца Аляксандар Грудзіна, стоячы непадалёк ад геральдычнага знаку, на які ўсталёўвалі новую шыльду, заўважыў, што дата заснавання гораду на ёй засталася ранейшая — 1535 год.

Паводле гістарычных крыніц, у гэты год Шклоў быў захоплены і спалены расейскім ваяводам Васілём Шуйскім. Афіцыйна гэтую падзею і звязваюць з заснаваннем гораду.

«Гэтая дата перадалася Шклову з савецкіх часоў. І дагэтуль яе выкарыстоўваюць, нібыта працягваюць жыць у Савецкім Саюзе», — даводзіць Аляксандар Грудзіна. Ён кажа, што вядомыя ранейшыя згадкі Шклова. Яшчэ ў 1520 годзе яго апісаў аўстрыйскі дыпламат Сігізмунд фон Герберштэйн.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео