BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністр культуры заблакаваў ўсталяванне знака ахвярам сталінізму ў Мінску

30.07.2015
Міністр культуры заблакаваў ўсталяванне знака ахвярам сталінізму ў Мінску
Такі знак мог стаяць у цэнтры Мінска, на вуліцы Гарадскі Вал.

Дабіцца ўсталявання знака амаль удалося грамадскаму актывісту Уладзіміру Мазаніку, чый бацька быў рэпрэсаваны. Аднак, гэтае рашэнне было заблакавана міністрам культуры Барысам Святловым.

“Уладзімір Іванавіч Мазанік звяртаўся да памочніка прэзідэнта Янчэўскага, той вусна даў згоду. Пасля мы з ім асабіста хадзілі на прыём да старшыні Мінгарвыканкама, а да гэтага ён звяртаўся да намесніка міністра культуры, і яму далі адказ, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам мемарыяльны знак можа быць усталяваны. І адным з месцаў названы быў Гарадскі вал, Амерыканка, Валадарка, - паведаміў гісторык Ігар Кузняцоў. - Праходзіць паўгода і міністр культуры таварыш Святлоў, бацьку якога рэпрэсавалі, піша “лічу немэтазгодным усталяванне такога знака ў горадзе Мінску ў сувязі з тым, што памяць ахвяраў рэпрэсій годным чынам ушанавана ў Курапатах, дзе ўсталяваны мемарыяльны знак”.

На думку Кузняцова, такое тлумачэнне міністра Святлова не вытрымлівае крытыкі, бо ўсе крыжы і мемарыяльныя знакі ў Курапатах зробленыя высілкамі грамадскасці.

У 1989 годзе Савет Міністраў БССР прыняў пастанову пра ўсталяванне помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах, аднак дзяржава дагэтуль яе не выканала, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео