BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску распачалі кампанію супраць будаўніцтва "газпромаўскай" развязкі

27.07.2015
У Мінску распачалі кампанію супраць будаўніцтва "газпромаўскай" развязкі
onliner.by
У сеціве створаны сайт, які тлумачыць неабходнасць адмовіцца ад развязкі на скрыжаванні Незалежнасці і Філімонава - каля будучага офіса расійскага "Газпрома".

Створаны сайт razvyazka.net, дзе абгрунтоўваецца неабходнасць адмовы ад двухузроўневай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава каля будучага офіса расійскай кампаніі «Газпром» (запланаваны на месцы знесенага аўтавакзала «Маскоўскі»), паведамляе БелаПАН

Паводле меркавання актывістаў, такая развязка «разбурыла б бясцэнную паркавую зону без якой-небудзь карысці для пешаходаў, веласіпедыстаў і мясцовых жыхароў». «Многія мінскія спецыялісты па транспартным планаванні і праекціроўшчыкі ў кулуарах таксама гавораць аб тым, што будаўніцтва гэтай развязкі з пункту гледжання транспартнага праектавання бессэнсоўнае», — сцвярджаюць ініцыятары акцыі і прапаноўваюць на сайце альтэрнатыўныя падыходы. 

Адзін з іх — будаўніцтва лёгкага падвеснага моста на аснове інавацыйнай развязкі Hovenring у Нідэрландах. Праект «забяспечвае поўнае аддзяленне аўтамабільнага руху ад пешаходаў і веласіпедыстаў». 

Актывісты просяць Мінгарвыканкам і прадстаўніцтва «Газпрома» прыпыніць рэалізацыю цяперашняга праекта, «прааналізаваць мэтазгоднасць будаўніцтва развязкі ў цэлым і больш экалагічныя альтэрнатывы, рэалізаваць якія магчыма нават на сённяшняй стадыі будаўніцтва». 

Ініцыятары акцыі заклікаюць мінчан выказаць сваю пазіцыю, адправіўшы ліст на адрас прадстаўніцтва Газпрама і Мінгарвыканкама. Узоры лістоў знаходзяцца на сайце кампаніі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео