BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі праваслаўны святар уратаваў дзяўчыну ад самагубства

22.07.2015
У Гомелі праваслаўны святар уратаваў дзяўчыну ад самагубства
kp.by
Словы епіскапа Стэфана паўплывалі на дзяўчыну, якая хацела скокнуць з маста.

Гомельскі праваслаўны епіскап Стэфан змог перадухіліць самазабойства дзяўчыны і ўгаварыў яе не зводзіць рахункі з жыццём. Сёння раніцай прыкладна ў 9.30 дзяўчына залезла на дугу пешаходнага моста праз раку Сож і хацела скочыць з яго.

Каля моста сабраліся мінакі, сюды ж прыбылі прыбылі выратавальнікі і міліцыя. Дзяўчына плакала і гаварыла, што спусціцца толькі ў тым выпадку, калі прыедзе яе маці, паведамляе БелаПАН.

Непадалёк ад пешаходнага моста знаходзіцца праваслаўнае епархіяльнае ўпраўленне, таму туды прыйшоў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. На мосце ён доўга размаўляў з дзяўчынай, якая плакала. Пасля гэтай размовы яна спусцілася ўніз. Епіскап адвёў дзяўчыну ў епархіяльнае ўпраўленне.

Уладыка Стэфан адмовіўся каментаваць журналістам здарэнне і расказваць пра дэталі гутаркі з дзяўчынай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео