BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вольскі: У нас усё загнулася, апрача "Басовішча"

18.07.2015
Вольскі: У нас усё загнулася, апрача "Басовішча"
Фота "Еўрарадыё"
У польскім Гарадку стартаваў XXVI фестываль маладой беларускай музыкі.

У пятніцу 17-га Гарадок на польска-беларускай мяжы ажывае: з усіх куткоў Беларусі і Польшчы сюды едуць аматары маладой беларускай музыкі і музыканты. Традыцыйна трэція выхадныя ліпеня тут прахозяць пад шыльдай "Басовішча", і так ужо 26 гадоў запар. Мяжа гэтым разам пралятае даволі хутка і без праблем. І вось мы ў Борыку, дзе пасярод соснаў стаіць сцэна, з якой у свой час стартуюць многія маладыя беларускія гурты і якая памятае сэты яшчэ "Мроі", "Улісу", "Кардону", Zero-85 ды "Бонды".

"Мне не надакучыла выступаць на "Басовішчы". І я бачу, што з кожным годам тут становіцца ўсё цікавей. Таму мы будзем выступаць на "Басовішчы" пакуль "Басовішча" будзе", - кажа Раман Жыгараў з гурта Akute - часты госць фестывалю.

"Басы", якія апошнія гадоў шэсць крытыкуюць то за эксперыменты з лайн-апам, то за адны і тыя ж твары, то за кепскую арганізацыю, то за адсутнасць беларусаў з-за траблаў з візамі, жывуць сваім звычайным жыццём. Яны па-ранейшаму - месца сустрэчы даўніх сяброў і музыкаў са сваёй непаўторнай атмасферай, добрай ежай і добрым гукам. Хоць у плане колькасці гледачоў сёння фэст падаецца больш камерным, чым у старыя добрыя часы. Але пад вечар сітуацыя выпраўляецца, піша "Еўрарадыё".

Сёлета на фэст вяртаецца конкурс, праўда, у некалькі дзіўным фармаце: арганізатары праводзяць паўфінал у інтэрнэце, а да фіналу дапускаюць усяго чатыры каманды (такое строгае журы!), сярод якіх ёсць новыя беларускія зоркі TonqiXod, Navi, By Cry i Exegutor. Каманды выконваюць па некалькі трэкаў, а пераможца стане вядомы ўвечары 18 ліпеня.

Лайн-ап першага дня "Басовішча" вельмі характэрны для фэста. Яго ўдарная частка пачынаецца а 21-й яркім сэтам колішняй арганізатаркі "Басоў", спявачкі Ілоны Карпюк і сяброў, пераходзіць у драйвовы выступ Akute (новая бубначка каманды Вікі Фатэс улівае новую кроў у некаторую інертнасць каманды), змяняецца прыгожай экспрэсіяй Re1ikt (музыкі напрыканцы паўстаюць з белымі аголенымі торсамі) і выліваецца ў грандыёзны паўтарагадзінны канцэрт Лявона Вольскага. 

"Басовішча" па-ранейшаму папулярнае, таму што гэта нармальны, недзяржаўны, студэнтскі, нефармальны фестываль, прафесіяналізм якога расце з кожным годам, - разважае Лявон Вольскі. - І калі я магу адмовіцца ад якой-небудзь "Рок-каранацыі", то ад "Басовішча" я не магу адмовіцца, калі мяне запрашаюць. Таму што гэта трэба падтрымліваць, бо ў нас ніводная цыклічная акцыя не перажыла 26-ці гадоў. У нас усё загнулася апроч "Басовішча"".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео