BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улады прызналі творчасць Тодара Вайцюшкевіча экстрэмісцкай

16.07.2015
Улады прызналі творчасць Тодара Вайцюшкевіча экстрэмісцкай
Адмова ў выдачы гастрольнага пасведчання музыку Змітру Вайцюшкевічу звязаная з характарам творчасці выканаўцы, якая «падпадае пад дзеянне указа кіраўніка дзяржавы».

Ва ўказе №257 вядзецца пра тое, што забаронена арганізацыя і правядзенне канцэртаў, якія “маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны ці экстрымісцкай дзейнасці; прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва”. Такі адказ за подпісам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай атрымаў Зміцер Вайцюшкевіч.

Ён спрабаваў 22 ліпеня ў Доме Масквы зладзіць канцэрт з песнямі на вершы Уладзіміра Маякоўскага з нагоды дня народзінаў паэта, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Некаторыя канцэрты дазваляюцца і дзякуй Богу. Але зноў нас дзеляць на лепшых і горшых. А момант развіцця беларускай культурнай прасторы губляецца. Не зразумела, што ў галавах у гэтых чыноўнікаў, хутчэй за ўсё гэта банальны страх за сваё крэсла, за тых, хто запытае ў іх “зверху”. Цяжка сказаць, што такое “канстытуцыйная бяспека” для іх саміх.

Як адзначае Зміцер Вайцюшкевіч, калі раней яго выступы зрываліся проста па тэлефанаванню зверху, то ў гэтым выпадку чыноўнікі ўпершыню далі афіцыйнае тлумачэнне, фактычна прызнаўшы яго экстрэмістам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео