BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзе і калі паспрабаваць у Беларусі смачнай традыцыйнай ежы

16.07.2015
Дзе і калі паспрабаваць у Беларусі смачнай традыцыйнай ежы
Самыя смачныя беларускія этна-фестывалі, даты і маршруты рэшты гэтага лета.

Штогод у Беларусі прырастае імпрэз, прысвечаных традыцыйнай ежы. Так краіна паступова магла б стаць кулінарным выраем для этнавандроўніка. Куды ехаць, каб добра пад'есці? Generation.by прапаноўвае разабрацца разам.

Вішнёвы фэст

13-18 ліпеня ў Глыбокім праходзіць Вішнёвы фестываль. Чакаюцца мерапрыемствы кшталту «Кубак гораду «Вішнёвая бутса» ды «выступленне фітнэс-гурта «Вішнёвыя бабулі». Для этнавандроўніка ж цікавы апошні дзень фестывалю, субота. Можна будзе пакаштаваць стравы і напоі з вішань, паслухаць баяністаў з Глыбоцкага раёна (а сярод вясковых гарманістаў трапляюцца сапраўдныя самародкі!), а яшчэ – гурты «PAWA» ды «Ok.Bend». На фестывалі не забудзьцеся паглядзець помнік вішні, бадай што, адзіны ў Беларусі. Не блытаць са шклоўскім агурком! Яго свята нешта не чуваць з 2009 году. І яшчэ – пытайцеся ў глыбоцкіх крамах сгушчаніну з вішняй.

Беларусь – у рэчышчы сусветных тэндэнцый: фестывалі, прысвечаныя вішням, адбываюцца ў Літве (Жагарэ), Харватыі (Лаўран), ЗША (Вашынгтон і Трэвэр-сіці), Расіі (Уладзімір), іншых краінах. Чаму менавіта Глыбокае? У міжваенны час мясцовы селекцыянер Баляслаў Лопар вывеў марозаўстойлівы гібрыд вішні з чарэшняй. Па сажанцы ездзіў ажно ў Польшчу. «Лопаравы вішні» вырошчваюць у Глыбоцкім раёне да сённяшняга дня, практычна ў кожным падворку. Адзін з прадстаўнікоў роду Мюнхгаўзенаў пахаваны на Глыбоцкіх гарадскіх могілках. А барон Мюнхгаўзен, прыгадайма, вядомы у тым ліку прыгодамі з аленем, на галаве якога вырасла дрэва з вішнёвай костачкі.

Мотальскія прысмакі

Далей, 7-8 жніўня, нас чакае фестываль «Мотальскія прысмакі» ў Іванаўскім раёне. Няма пакуль дакладнай праграмы, але падчас мінулых імпрэз было смачна! Пакаштаваць можна амаль усе стравы, што гатуюць у Моталі. Гэта кухня не вясковая, гістарычна Моталь быў мястэчкам. Найбольш вядомыя стравы – мотальскія кілбасы і каравай. Раім абавязкова наведаць мясцовы музей. Прыслухоўвайцеся да таго, што адбываецца на сцэне: раён вядомы сваімі аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі.

Яблычны Спас

19 жніўня, на Яблычны Спас, па ўсёй краіне ў праваслаўных цэрквах свецяць яблыкі новага ўраджаю. Дзе-нідзе праходзяць невялікія фестывалі мясцовага маштабу, на якіх пануе душэўная атмасфера. Не прапусціце пры выпадку!

Жураўлі і журавіны Мёрскага краю

20 верасня - «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю». Фэст пазіцыянуецца як «экалагічнае свята», але ж мы ведаем, што там частуюць! Акурат у гэты час выспяваюць журавіны і збіраюцца ў вырай птушкі. Не ўпусціце магчымасць наведаць балотны заказнік «Ельня», дзе жураўлі адпачываюць проста аграмаднымі статкамі, а людзі збіраюць кілаграмы журавін.

Нядаўна у Мёрах прайшоў кулінарны фестываль “Еўрапейскія прысмакі”. Раённыя ўлады абяцаюць зрабіць яго штогадовым. У якім сезоне ён будзе праходзіць, пакуль незразумела. Але ў любы час зацікаўлены этнавандроўнік можа праехацца па маршруце кулінарнай спадчыны Віцебскай вобласці і Латгальскага рэгіёну.

Сярод цікавостак кулінарнага маршрута – музей хлеба у латгальскай Аглоне, магчымасць пакаштаваць хатняга піва па старадаўнім рэцэпце ў Берзпілсе, музей на вольным паветры ў Андрупене, дзе гатовыя частаваць этнавандроўнікаў хатнім хлебам. За латгаламі не заржавее.

А што прапануе беларускі бок? Піражкі «гарэзы» на аграсядзібе «Дастатак» у Дзісне. Клёцкі з душамі ў вёсцы Стаі пад Лепелем і, кажуць, па ўсёй вобласці. «Душа» клёцкі – гэта начынка. А Вы што падумалі? Хатняй кілбасой, калі верыць інфармацыі для турыстаў, частуюць нават у бібліятэках Лепельскага раёна. Шмат страў з бульбы, хаця кожны гісторык ведае, што бульба трапіла на тэрыторыю Беларусі толькі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у ХІХ стагоддзі. Да таго нашы продкі елі рэпу, бручку, буракі…

Вандруйце і не забывайцеся, што рэжым харчавання парушаць нельга!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео