BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Унікальную вопратку са старажытнымі сімваламі продкаў вырабляе хлопец з Маларыты

15.07.2015
Унікальную вопратку са старажытнымі сімваламі продкаў вырабляе хлопец з Маларыты
Личности
euroradio.fm
На гатовых майках Антон Талашка крыжыкам вышывае арнаменты Беларусі.

Выпускнік энергетычнага факультэта разам з маці вырашылі заняцца гэтым, "каб азнаёміць людзей з тым, што засталося ад продкаў", перадае "Еўрарадыё".

"Я пазіцыяную іх як "футболкі з арнаментам". Вышыванка - гэта слова ўкраінскае, а ў нас, беларусаў, былі кашулі. Таму і вышыванкі, і вышымайкі - гэта не наша", - распавядае Антон Талашка, які вельмі крыўдуе, калі створаную ім вопратку называюць вышымайкамі.

Маладога чалавека заспяваем у яго майстэрні ў горадзе Маларыта, што на Брэстчыне. Выпускнік энергетычнага факультэта Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта на летнія вакацыі вярнуўся ў родны горад, дзе працягвае займацца сваім новым хобі. Паўгода хлопец стварае ўнікальную вопратку. На гатовай майцы ён вышывае народныя арнаменты.

"Проста цяпер усе робяць прынты, а вось на майках ніхто не вышываў, - тлумачыць Антон. - Вось так і ўзнікла гэтая ідэя. Гэта аб’яднанне нечага старажытнага з сучасным".

За паўгода Талашка зрабіў каля 60 футболак: па дзесяць за месяц. Працэс стварэння кашулі з арнаментам пачынаецца з камп'ютара. У адмысловай праграме Антон "набірае" новы малюнак ці выбірае ўжо гатовы макет. Лічбавы арнамент ён праз флэшку пераносіць у швейную машынку і вышывае яго крыжыкам. Гучыць вельмі проста, але на самой справе займае гэта ўсё каля трох гадзін.

Цяпер хлопцу дапамагае маці, якая і натхніла яго на незвычайны занятак. Антон кажа, што сямейны тандэм не пераследуе камерцыйных мэтаў.

"Брэнд - гэта вельмі гучнае выказванне. Мы гэта робім, каб азнаёміць людзей з тым, што засталося нам ад продкаў. Арнаменты бяруцца з навукова-даследчай літаратуры, а таксама з дамоў народнай творчасці", - кажа ён. 

Антон Талашка распавядае, што замоваў цяпер дастаткова - водгукі вельмі добрыя. Цяпер ён сканцэнтраваўся на вырабе вопраткі з мясцовымі арнаментамі Маларыцкага раёна. Але прызнаецца, што ёсць і вельмі спецыфічныя замовы.

У траўні ён зрабіў футболкі для ўдзельнікаў гурта N.R.M. Арнамент быў створаны на аснове выявы чарапахі з культавага альбома музыкаў - "Тры чарапахі". Па словах майстра, Піт Паўлаў, цяперашні лідар гурта, убачыў яго працы ў сацыяльных сетках і сам звярнуўся з замовай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео