BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гісторыка-культурныя каштоўнасці няма каму і за што рэстаўраваць

13.07.2015
Гісторыка-культурныя каштоўнасці няма каму і за што рэстаўраваць
Пракуратура Гродзенскай вобласці канстатуе факт заняпаду гісторыка-культурных каштоўнасцяў у рэгіёне.

Зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі эфектыўнай рэстаўрацыі аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Дзяржава не ў стане самастойна захаваць помнікі архітэктуры, а прыватныя інвестары не маюць жадання ўкладаць сродкі, паведамляе радыё "Рацыя".

Выхад з сітуацыі пакуль не знойдзены, зазначае намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч:

- Канешне вельмі шмат праблем, вельмі шмат пытанняў, якія нам яшчэ неабходна вырашыць і бываюць такія выпадкі, калі не ўсё залежыць толькі ад жадання добра гэта зрабіць. Шмат залежыць ад фінансавання і немагчыма адначасова фінансаваць рэстаўрацыйныя аднаўленчыя працы на ўсіх аб’ектах разам.

Паводле дадзеных Гродзенскага аблвыканкама, на тэрыторыі рэгіёна ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключана больш за 720 аб’ектаў. Сярод іх -  301 помнік архітэктуры, 326 помнікаў археалогіі, 96 -  гісторыі і 4 мастацтва.

Журналісты "Рацыі" прыводзяць прыклад Старога замку ў Гародні.  У дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі” ўключана шэсць замкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. У той час як у Мірскім замку рэстаўрацыйныя працы скончаныя, рамонтна-аднаўленчыя працы пачаліся ці працягваюцца ў Гародні, Наваградку, Лідзе, Гальшанах і Любчы. Нягледзячы на тое, што фінансаванне будаўнічых працаў ажыццяўляецца паводле дзяржаўнай праграмы, памеры ўкладанняў зусім не адпавядаюць патрэбным аб’ёмам. Прыкладам, пачатак праектных працаў у гарадзенскім Старым замку прафінансаваны ў памеры толькі 5 мільярдаў рублёў, у той час як сродкаў патрабуецца ў дзясяткі разоў болей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео