BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чатыры суддзі адразу вызваленыя ад сваіх пасад у Эканамічным судзе Мінска

11.07.2015
Чатыры суддзі адразу вызваленыя ад сваіх пасад у Эканамічным судзе Мінска
kp.by
Вярхоўны суд раскрыў правіну Ігара Ждановіча, Сяргея Кулакоўскага, Алега Клюйко і Андрэя Рыбалкіна.

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 2 ліпеня адхіліў ад займаных пасад адразу чатырох суддзяў Эканамічнага суда Мінска. Прычына - правіна, не сумяшчальная са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

Пасад пазбавіліся былы старшыня Эканамічнага суда Мінска Ігар Ждановіч, яго намеснік Сяргей Кулакоўскі, суддзі Алег Клюйко і Андрэй Рыбалкін, паведамляе nn.by.

"Ініцыятарам прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці названых асоб выступіў Вярхоўны суд. Факты здзяйснення дзеянняў, несумяшчальных з высокім званнем суддзі, выяўленыя ў ходзе праведзенай праверкі, знайшлі сваё пацвярджэнне. У прыватнасці, пацверджаны непрацэсуальныя зносіны названых асоб з прадстаўнікамі бакоў да вынясення рашэння па справе, каб дагадзіць асабістым інтарэсам", - паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Праўда, непрацэсуальныя зносіны - гэта даволі шырокая фармуліроўка. Гэта магло быць абмеркаванне мяркуемага рашэнне з тым, супраць каго яно прымалася.

Між іншым, суддзя Кулакоўскі сёлета разглядаў справу кнігарні "ЛогвінаЎ". А ў лютым 2015 быў затрыманы суддзя Эканамічнага суда Мінска Юрый Грушэцкі. Яго вінавацяць у атрыманні хабару.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео