BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Казка пра Лятучую школу, альбо Гісторыя аднаго захаплення (Фота)

09.07.2015 Кацярына Ганчарова, Лятучы ўніверсітэт
Казка пра Лятучую школу, альбо Гісторыя аднаго захаплення (Фота)
Акции / Фото
Фота Івана Вядзеніна, Лятучы ўніверсітэт
Акурат пасярод лета залятае на беларускія прасторы дзіўная птушка Лятучая школа. Для свайго прызямлення абірае яна залітыя сонцам паляны, берагі азёр, закінутыя вескі Памежжа...

Жыве Лятучая школа на абранай зямлі нядоўга: чатыры дні.

Чатыры дні, напоўненыя камарыным звонам і звонам келіхаў, сонцам і зорнымі шляхамі над наметамі, гучнымі спрэчкамі і маўчаннем роздуму. Кожны год я еду на сустрэчу з дзіўнай птушкай, таму што менавіта тут адчуваю ўзрушэнне і энергію вышэйшага гатунку і якасці, напругу такіх мышцаў у галаве, пра існаванне якіх я нават не здагадвалася.

Няшмат даследчыкаў дзіўнага ведаюць пра Лятучую школу. А каб і ведалі, наўрадці выйшлі з-за пісьмовых сталоў, каб ехаць немаведама куды па-за нечым лятучым, няўхопным, незразумелым. Ну і добра, скажу я вам. Бо на сустрэчу з Лятучай школай патрапляюць тыя, каму абавязкова патрэбна рухацца ў невядомае, разумець незразумелае, мяняючы пры гэтым жыцце, сябе, свет...

Так. Скончылася Летняя школа Лятучага ўніверсітэта-2015. І яе ўдзельнікі ўжо выкладаюць фатаздымкі ў Фэйсбуку, арганізатары пішуць справаздачу, а «ўтрымальнікі дошкі» — новыя канцэпты і траекторыі развіцця.

А я як вечны студэнт па дзесятаму разу перасэнсовываю сэнсы, пераўзважваю вагі, перастаўляю словы ў жыццёвых дэвізах і прынцыпах. Спісы курсаў, якія трэба праслухаць, кніг, якія трэба прачытаць, паняткі, што трэба ўцяміць... Школа няспыннага самавызначэння. «Ліючаяся форма» спрадвечнага пошуку найлепшага шляху для сваёй краіны, грамадства, асобы.

І галоўнае, што не перастае дзіўляць і захапляць год за годам, — людзі-насельнікі школы.

Ну, у якім, скажыце, месцы ты можаш заплыць амаль на сярэдзіну возера ў кампаніі шаноўных спадароў Валянціна Акудовіча і Міхаіла Баярына, спыніцца там, завіснуўшы паміж небам і зямлей (у прамым сэнсе, бо да дна далёка!) і абмяркоўваць сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскай раманістыцы?

Дзе яшчэ, седзячы каля вогнішча з сланечнікавымі лузанцамі, як і простыя смяротныя, пачуеш разгорнутае трактаванне незабыўнага, хто хоць раз уцяміў, «трансцэндэнтальнага адзінства аперцэпцыі» і шэрагу сэнсавых адценняў, якія ўкладае ў яго спадар Мацкевіч у адрозненне ад пана Канта...

Каптаруны, Казнадзеюшкі, Вялічкі... Маленькія весачкі нібы нашэптваюць свае ласкавыя імёны. Абдымаюць ценню стогадовых клёнаў, каржакаватых яблынь, глядзяць пустымі вокнамі закінутых дамоў. Памежжа. Менавіта тут за 200 кіламетраў ад сталіцы стварылася пэўнае культурнае асяроддзе, на якое проста так не патрапіш нават у Галерэі «Ў». Людзі едуць сюды за страчаным спакоем, пахам старога дому, закатным сонцам над возерам. Нездарма і Лятучая школа прызямлілася тут, пасярод такога нашага, сапраўднага, спрадвечнага.

У чым розніца паміж патрыятызмам і любоўю, што павінна філасофія адукацыі, аб чым папярэджваў Аўрэліа Печэі і які запавет пакінуў Ігнат Абдзіраловіч... Пытанняў хопіць да наступнага лета! Школа атрымалася. Як атрымалася з клопатам і рэўнасцю створаная прастора. Цяпліца, з патрэбнай тэмпературай і вільготнасцю для такога капрызнага і рэдкага віду — мыслення.

Відэазапіс хады Летняй школы ў хуткім часе будзе прадстаўлены на сайце Лятучага ўніверсітэта

Больш фота глядзіце на старонцы Лятучага ўніверсітэта ў Фэйсбуку

Тэкст упершыню быў апублікаваны на сайце Лятучага ўніверсітэта

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео