BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БХК і правабарончы цэнтр “Вясна” распачалі грамадскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

01.07.2015
БХК і правабарончы цэнтр “Вясна” распачалі грамадскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Праваабаронцы прынялі адмысловую заяву з нагоды пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь вызначыла дату правядзення чарговых выбараў прэзідэнта – 11 кастрычніка 2015 года. Паводле арт. 81 Канстытуцыі Беларусі, прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні.

Выбары прэзідэнта з’яўляюцца значнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці краіны і выклікаюць вялікую цікавасць з боку суб’ектаў палітычнага працэсу, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі. Таксама выбары кіраўніка дзяржавы заўсёды з’яўляюцца значным экзаменам па дэмакратыі для уладаў і грамадства Беларусі, уплываюць на імідж нашай краіны ў свеце.

Улічваючы важнасць выбараў прэзідэнта, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый -- Беларускага Хельсінкскага камітэта і Правабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаем грамадскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Мэтай кампаніі з’яўляецца правядзенне назірання за выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ацэнка выбарчага працэсу і забеспячэння правоў чалавека падчас яго правядзення з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і высновах праведзенага маніторынгу.

Назіранне за выбарамі прэзідэнта ў межах кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” будзе ажыццяўляцца сіламі сябраў нашых арганізацый у строгай адпаведнасці з дзеючым нацыянальным заканадаўствам.

Доўгатэрміновае назіранне за ўсімі этапамі выбарчага працэсу і грамадска-палітычнай сітуацыяй будзе ажыццяўляцца 50 доўгатэрміновымі назіральнікамі, якія размеркаваны па ўсёй тэрыторыі краіны. Доўгатэрміновыя назіральнікі будуць акрэдытаваны ў тэрытарыяльных камісіях па правядзенні выбараў прэзідэнта (раённых, гарадскіх, абласных і Мінскай гарадской).

За правядзеннем галасавання на выбарчых участках з пачатку датэрміновага галасавання і да падліку галасоў будуць назіраць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў на 200 участках для галасавання па ўсё тэрыторыі краіны.

Кампанія “Правабаронцы за свабодныя выбары” з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Мы не ставім мэты падтрымкі палітычных партый, а таксама якіх-небудзь палітычных дзеячоў, у тым ліку тых, хто заявіў пра свой намер удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Увесь выбарчы працэс будзе ацэньвацца намі максімальна непрадузята, сыходзячы выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, пры якіх народ нашай краіны можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай і выбар кіраўніка дзяржавы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео