BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхары Брэста патрабуюць ад уладаў вярнуць ім раку Мухавец

26.06.2015
Жыхары Брэста патрабуюць ад уладаў вярнуць ім раку Мухавец
Рака не павінна належаць арэндатару, людзі маюць права на бясплатную рыбалку, кажуць рыбакі.

Берасцейцы патрабуюць скасавання дамовы-арэнды на раку Мухавец. Такое патрабаванне з паўтары тысячамі подпісаў гараджан было перададзена патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч і намеснікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Маслоўскім у Берасцейскі абласны выканаўчы камітэт, паведамляе "Радыё Рацыя".

Прадстаўнікі партыі сустрэліся з намеснікам старшыні Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Міхаілам Юхімуком і старшынёю абласнога камітэта прыродных рэсурсаў для абмеркавання гэтага пытання. Паразуменне, здаецца, дасягнута, а якія будуць вынікі - пакажа час.

Кажа намеснік кіраўніка абласной Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў: "Прыродныя водныя аб’екты не могуць быць прадметам арэнды без уліку думкі мясцовых жыхароў. Такая праблема на Берасцейшчыне не адзіная. У першую чаргу нас цікавіла, чаму арандатар мае права ўводзіць платную рыбалку, не стварыўшы ніякага дадатковага кошту, не зрабіўшы нічога, проста таму, што ён атрымаў".

Распачала кампанію "Вернем Мухавец народу" у мінулым годзе Берасцейская абласная Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пры падтрымцы  кампаніі "Гавары праўду", незалежных прафсаюзаў, праваабаронцаў і жыхароў горада.

Людзі жадаюць карыстацца ўчасткам ракі Мухавец, які быў уладамі здадзены ў арэнду, і зрабіць яго агульнадаступным.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео