BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антыўкраінскія кнігі зніклі з паліц "Цэнтральнай кнігарні" ў Мінску пасля скаргаў

26.06.2015
Антыўкраінскія кнігі зніклі з паліц "Цэнтральнай кнігарні" ў Мінску пасля скаргаў
svaboda.org
Літаратуру кшталту "Киев капут" Эдуарда Лімонава вярнулі выдаўцам, запэўніла дырэктарка кнігарні.

Дырэктарка мінскай Цэнтральнай кнігарні паведаміла, што антыўкраінскую літаратуру вярнулі выдаўцам. Прычына - у Беларусі яна не карыстаецца попытам, паведамляе "Радыё Свабода".

Жанчына распавяла, што часам кнігі яны замаўляюць самі, часцяком выдавецтвы дасылаюць свае навінкі. А там пазначана толькі назва, саму кнігу прадаўцы бачаць ужо ў краме.

"Так было і з літаратурай па ўкраінскай тэматыцы. Яна прыйшла да нас, пастаяла на паліцы, і мы яе вярнулі - гэтая тэматыка не карыстаецца попытам, - распавяла яна. - Што да Эдуарда Лімонава, то звычайна ягоныя кнігі карысталіся попытам. А вось "Киев капут. Яростная книга" не пайшла, і мы яе вярнулі. Часцяком аўтары спрабуюць на гучных назвах зарабляць грошы. Сама кніга пустая, а назва інтрыгуе. Але кніга не карысталася попытам у беларускіх чытачоў.

Дарэчы, што да кніг, фота якіх з'явіліся ў інтэрнэце. Яны стаялі ў вельмі далёкім куце. Чалавек іх выставіў, склаў у стос і сфатаграфаваў, прадставіўшы, што мы прапагандуем такую літаратуру.

Я хачу запэўніць яшчэ раз: мы не прапагандуем такія кнігі. І ўжо вярнулі іх выдаўцам".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео